Сонечны цыкль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сонечны цыкль — пэрыядычная зьмена сонечнай актыўнасьці, пад якой у вузкім сэнсе разумеюць найлепш вывучаны 11-гадовы цыкль Швабэ. Празь вяртаньне агульнага магнітнага поля Сонца да зыходнага стану праз два 11-гадовыя цыклі вылучаюць таксама падвоены цыкль Швабэ даўжынёй каля 22 гадоў (так званы «цыкль Хейла»). Слабей выяўленыя «цыкль Гляйсбэрга» працягласьцю каля стагодзьдзя і цыкль ў некалькі тысячаў гадоў.

11-гадовы цыкль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

11-гадовы цыкль («цыкль Швабэ» або «цыкль Швабэ-Вольфа») называюць яшчэ «законам Швабэ-Вольфа», бо на прыкладна 10-гадовую пэрыядычнасьць ў павелічэньні і памяншэньні колькасьці сонечных плямаў на Сонцы ўпершыню зьвярнуў увагу ў першай палове XIX стагодзьдзя нямецкі астраном Генрых Швабэ (1789-1875)[1], а затым — Рудольф Вольф (1816-1893). «11-гадовым» цыкль называюць умоўна: яго даўжыня за XVIII-XX стагодзьдзі мянялася ад 7 да 17 гадоў, а ў XX-ым у сярэднім была бліжэй да 10,5 гадоў. У сярэднім за 4 гады цягам цыклю колькасьць сонечных плямаў хутка павялічваецца, затым каля 7 гадоў іх колькасьць памяншаецца. У ходзе цыклю назіраецца паступовы зрух зоны ўтварэньня сонечных плямаў да экватаразакон Шпёрэра»). Для тлумачэньня падобнай пэрыядычнасьці ва ўзьнікненьні плямаў звычайна выкарыстоўваецца тэорыя сонечнага дынама. Найчасьцей для вызначэньня ўзроўню сонечнай актыўнасьці ўжываюць асераднёны за год лік Вольфа. З дапамогай гэтага індэкса цыклі ўмоўна нумаруюцца ад 1755 году. У 2008 г. пачаўся 24-ы цыкль.

Гады мінімумаў і максімумаў апошніх цыкляў 
Нумар Мінімум Максімум Нумар Мінімум Максімум
1 1755 1761 13 1889 1893
2 1766 1769 14 1901 1905
3 1775 1778 15 1913 1917
4 1784 1787 16 1923 1928
5 1798 1804 17 1933 1937
6 1810 1816 18 1944 1947
7 1823 1830 19 1954 1957
8 1833 1837 20 1964 1968
9 1843 1848 21 1976 1979
10 1856 1860 22 1986 1989
11 1867 1870 23 1996 2000
12 1878 1883 24 2008  

Іншыя цыклі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22-гадовы цыкль[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

22-гадовы цыкль («цыкль Хейла») ёсьць падвоеным цыклем Швабэ і быў адкрыты пасьля таго, як у пачатку XX стагодзьдзя зразумелі сувязь між сонечнымі плямамі і магнітнымі палямі Сонца. Пры гэтым апынулася, што за адзін цыкль плямнай актыўнасьці агульнае магнітнае поле Сонца мяняе знак: калі ў мінімуме аднаго цыклю Швабэ фонавыя магнітныя палі пераважна дадатныя паблізу аднаго з полюсаў Сонца і адмоўныя — паблізу іншага, то прыкладна праз 11 гадоў карціна мяняецца на процілеглую. Кожныя 11 гадоў мяняецца і разьмяшчэньне магнітных палярнасьцяў ў групах сонечных плямаў. Каб агульнае магнітнае поле Сонца вярнулася да свайго зыходнага стану, мае прайсьці два цыклі Швабэ — каля 22 гадоў.

Векавыя цыклі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Векавыя цыклі актыўнасьці Сонца па радыявугляродных дадзеных.

Векавы цыкль («цыкль Гляйсбэрга») мае даўжыню каля 70-100 гадоў і выяўляецца ў мадуляцыі 11-гадовых цыкляў. Апошні максімум векавога цыклю назіраўся ў сярэдзіне XX стагодзьдзя (паблізу 19-га 11-гадовага цыклю), наступны мае прыпасьці прыкладна на сярэдзіну XXI стагодзьдзя.

Назіраецца таксама двухвекавы цыкль («цыкль Зюса» або «цыкль дэ Врыё»), у якасьці мінімумаў якога можна разглядаць устойлівыя зьніжэньні сонечнай актыўнасьці прыкладна аднойчы ў 200 гадоў, што доўжацца многія дзясяткі гадоў (так званыя глябальныя мінімумы сонечнай актыўнасьці) — мінімум Маўндэра (1645-1715), мінімум Шпёрэра (1450-1540), мінімум Вольфа (1280-1340) і іншыя.

Тысячагадовыя цыклю[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радыявугляродны аналіз паказвае таксама на існаваньне цыкляў з пэрыядам каля 2300 гадоў («цыклю Холстата»)[2][3] і больш.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Schwabe H. Назіраньне Сонца ў 1843 годзе (ням.) = Sonnenbeobachtungen im Jahre 1843 // Astronomische Nachrichten. — 1844. — Т. 21. — С. 233.
  2. ^ The Sun and Climate, USGS: science for a changing world(анг.)
  3. ^ The ~2400-year cycle in atmospheric radiocarbon concentration: bispectrum of 14C data over the last 8000 years(анг.), S. S. Vasiliev & V. A. Dergachev, Annales Geophysicae (2002) 20: 115—120 (C) European Geophysical Society 2002

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сонечны цыкльсховішча мультымэдыйных матэрыялаў