Соснаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Соснаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Сосны 2
Дата ўтварэньня 1 красавіка 1960
Насельніцтва
  • 1548 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Со́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Любанскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — пасёлак Сосны 2.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Утвораны 20 жніўня 1924 году як Загальскі сельсавет у складзе Глускага раёну Бабруйскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Загальле. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Глускім раёне БССР. 5 красавіка 1936 года перададзены ў склад Любанскага раёну Слуцкай акругі.

Пасьля ўвядзеньня абласнога падзелу 20 лютага 1938 году ў Любанскім раёне Менскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 году — Менскай вобласьці.

1 красавіка 1960 году цэнтар сельсавета перанесены ў вёску Сосны, а сельсавет перайменаваны ў Соснаўскі[1].

9 сьнежня 2013 году пасёлак Сосны перайменаваны ў Сосны 2[2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва сельсавету — 2164 чалавекі[3], зь іх 96,7% — беларусы[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. ^ «О переименовании сельского населенного пункта и отнесении его к агрогородку». Решение Любанского районного Совета депутатов от 9 декабря 2013 г. № 156(недаступная спасылка) (рас.)
  3. ^ Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 году Архівавана 2 кастрычніка 2019.  (рас.)
  4. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 году  (рас.)