Соф’я Васільеўна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Соф'я Гаштольд»)

Соф’я Васільеўна, княгіня Вярэйская, у замустве Гаштольд (пасьля 1480—1549) — дачка Васіля Удалога (? — каля 1501). У 1505 г. пабралася шлюбам з Альбрэхтам Гаштольдам (Гаштоўтам) герба Габданк. У 1507 г. нарадзіла сына — Станіслава Гаштольда. Вялікі князь ВКЛ Аляксандар пацьвердзіў яе правы на бацькавыя маёнткі, у тым ліку і на Койданава. У 1563 г. Альбрэхт аддаў ёй у пажыцьцёвае валоданьне маёнткі Трабы, Гальшаны і іншыя, у 1539 г. дазволіў пасьля сваёй сьмерці валодаць маёнткамі і пажыцьцёвымі ўладаньнямі да скону. Сын Станіслаў (1507—1542), апошні прадстаўнік мужчынскай лініі Гаштольдаў герба Абданк, 15 траўня 1537 г. пабраўся шлюбам з малодшай дачкой гетмана вялікага ВКЛ Юрыя Радзівіла Барбарай Радзівіл (пазьней жонка вялікага князя ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста). Пасьля сьмерці Соф’і ўсе яе ўладаньні адышлі вялікаму князю ВКЛ Жыгімонту II Аўгусту як вымарачныя маёнткі.

Література[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск. Т. 2. 1994. С. 442—443.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 399.
  • Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.