Соя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Соя
Соя
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадБабовакветныя
СямействаБабовыя
ПадсямействаМатыльковыя
РодСоя
Бінамінальная намэнклятура
Glycine
ITIS 26715 ·

Соя — род расьлінаў сямейства Бабовыя. Радзімай соі зьяўляецца Усходняя Азія.

Большасьць відаў соі — шматгадовыя павойныя расьліны, распаўсюджаныя ў тропіках і субтропіках ад Афрыкі, Паўднёвай Азіі і Аўстраліі да Акіяніі. Аднак калі гаворка ідзе пра сою, то звычайна маюць на ўвазе найбольш вядомы від — соя культурная (Glycine max (L.) Merr.).

Насеньне культурнай соі, часам званае «соевымі бабамі» (ад анг. Soya bean, soybean) — шырока распаўсюджаны прадукт харчаваньня, вядомы яшчэ ў трэцім тысячагодзьдзі да н. э.