Сплавіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сплавіна са сфагнавага мху

Спла́віна, альбо зыбу́н — слой воднай і балотнай расьліннасьці, які нарастае ад берагу на паверхні вадаёму.

Сплавіна складаецца з карэнішчавых расьлін (рагоз, чарот і інш.) і мхоў. Таўшчыня сплавіннага слоя складае 30—50 см пры шырыні да дзясяткаў мэтраў. Пры стабілізацыі гідралягічнага рэжыму сплавіна можа зацягнуць усю паверхню вадаёма, і на яго месцы ўтвараецца дрыгва. Адарваўшыся ад берага часткі сплавіны ўтвараюць часам плаваючыя (сплавінныя) астравы.

Сплавінныя берагі часьцей утвараюцца ў дыстрофных зарастаючых вадаёмах, у якіх амаль адсутнічаюць цячэньні і хваляваньне і пры наяўнасьці значных глыбінь каля берагоў. Таксама сплавіны ўтвараюцца ў закрытых ад ветру і хваль залівах.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 10 000 ас.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)