Спрут 9

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спрут 9
La piovra 9
Жанр дэтэктыў
драма
Сцэнарыст
  • Андрэа Парпараці
  • Міма Рафэле
  • Алясандра Сэрманэта
Рэжысэр Джакама Бацьята
У ролях
Кампазытар Паолё Буанвіна
Краіна
Колькасьць сэрыяў 2
Мова італьянская
Вытворчасьць
Прадусар
  • Элеанора Андрэата
  • Матэа Леві
  • Рабэрта Леві
Апэратар Рабэрта Форца
Мантаж Кляўдыё ды Маура
Вытворчасьць
Даўжыня сэрыі 220 хв
Трансьляцыя
Тэлеканал Rai 1
На экранах 9 сакавіка 199816 сакавіка 1998 (26 гадоў таму) —
Храналёгія
Папярэдні Спрут 8
Наступны Спрут 10

«Спрут 9 — Дамова» (па-італьянску: La piovra 9 — Il patto) — дзявяты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1998 року. Рэжысэр — Джакама Бацьята, у галоўных ролях — Рауль Бова, Аня Клінг, Фабрыцыё Контры, Ляўры Марыноні, Маўрыцыё Данадоні, Тоні Спэрандэа, Сэбаст’яна Лё Манака. Двухсэрыйны сэрыял быў прэзэнтаваны на канале «Rai Uno» 9 і 16 сакавіка 1998.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

«Спрат 9 — Дамова» працягвае апавядаць пра падзеі, якія разгортваліся ў восьмым сэзоне, і апісвае Катанію 60-х гадоў XX стагодзьдзя.

Капітан карабінэраў Карлё Аркуці пасьля скандалу, выкліканага ягонай сувязьзю з баранэсай Барбарай Грынбэрг Альтамурай, вярнуўся на Сыцылію, у Катанію, дзе атрымаў заданьне дазнацца пра намеры марсэльскага бізнэсоўцы Дыд’ё Мартэна, які прыбыў у Італію. Аркуці пацьвярджае падазрэньні свайго начальніка палкоўніка Валентэ: Ганаровае таварыства(it) зьбіраецца выпускаць на сыцылійскіх заводах наркотыкі, а Мартэн, запрошаны на Сыцылію пад выглядам спэцыяліста па ўгнаеньнях, зьяўляецца экспэртам у перапрацоўцы гераіну.

Рассьледаваньне Аркуці зноў прыводзіць яго да Барбары Грынбэрг Альтамуры, выпісанай нядаўна з псыхіятрычнай клінікі; ейны муж барон Франчэска за гэты час прадаў сямейную вілу ў родным месьце Трэторы ды пераехаў у Катанію, дзе стаў банкірам, зьвязаным з наркагандлем. Барбара прымае прапанову Аркуці шпіёніць за мужам, аднак пасьля раскрыцьця ёй пагражае сьмерць. Неспадзявана яе ратуе сямейны кіроўца Туры Мандэльлё, прысланы на вілу адвакатам Тарызі, дзелавым партнэрам Франчэска Альтамуры; Туры Мандэльле, імаверна, закаханы ў Барбару, хавае яе на працяглы час, так што яе палічылі мёртвай. Разабраўшыся з адвакатам Тарызі ды ягоным братам Кармінэ, якія згвалцілі ягоную сястру Тэрэзу, Туры ачольвае мясцовую банду, забясьпечваючы манаполію ў гандлі наркотыкамі для вышэйпастаўленага карумпаванага радцы Ганаровага таварыства Каляджэра Чынізі, які фігуруе ў гісторыі як выдатны махінатар і схаваны маніпулятар.

Пасьля доўгага рассьледаваньня Карлё Аркуці вызваляе Барбару з рук Мандэльлё ды арыштоўвае таго. Карлё і Барбара зьбіраюцца ажаніцца, ажно капітана зьбівае насьмерць аўтамабіль, хутчэй за ўсё падасланы радцам Чынізі.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

У ролях[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актор Роля
Рауль Бова Карлё Аркуці капітан паліцыі Карлё Аркуці
Аня Клінг Барбара Грынбэрг Альтамура баранэса Барбара Грынбэрг Альтамура
Фабрыцыё Контры Франчэска Альтамура барон Франчэска Альтамура
Ляўра Марыноні Аўгуста Альтамура кузіна і каханка Франчэска Аўгуста Альтамура
Маўрыцыё Данадоні Валентэ палкоўнік Валентэ
Тоні Спэрандэа Туры Мандэльлё Туры Мандэльлё
Сэбаст’яна Лё Манака Тарызі адвакат Тарызі
Франка Кастэляна Каляджэра Чынізі Каляджэра Чынізі
Кляўдыя Ф’ярэнтыні Тэрэза Мандэльлё Тэрэза Мандэльлё
Джузэпэ Дзарба Кармінэ Тарызі Кармінэ Тарызі
Андрэа Лярына Поль Альтамура Поль Альтамура
Алясандра Грутадаўрыя Ніна Ніна
Гуя Елё маці Ніна
Канстантына Кароцца Вінчэнца дзяржаўны пракурор Вінчэнца
Франсуа Мантагю Дыд’ё Мартэн Дыд’ё Мартэн
Джаванна Рэі Віялета спадарожніца Мартэна ў цягніку Віялета

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]