Спрынгбок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спрынгбок
Antidorcas marsupialis
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаСысуны
АтрадПарнакапытныя
СямействаПустарогія
РодСпрынгбокі
ВідСпрынгбок
Бінамінальная намэнклятура
Antidorcas marsupialis
Арэал
Арэал

Спрынгбо́к (Antidorcas marsupialis) — афрыканская антылёпа зь сямейства Пустарогіх.

Жыве на засушлівых землях Паўднёвай Афрыкі, голоўным чынам на землях Батсваны, Намібіі і ПАР.

Жывёла здольная выконваць высокія скокі да 4 м. Дасягае хуткасьці 80 км/г.

Па складу цела спрынгбок вельмі падобны з прадстаўнікамі роду газэляў. Тым ня менш, яго вылучаюць у асобны род, у якім ён зьяўляецца адзіным відам. Гэта абумоўлена тым фактам, што структура яго зубоў адрозьніваецца ад зубоў газэляў. На яго ніжняй сківіцы разьмешчаны дзесяць карэнных зубоў, у той час як у газэляў іх дванаццаць.