Спрэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Спрэд (анг. Spread — мазаць) — эмульсія(be) какосавага(be), пальмавага, рапсавага і сланечнікавага алею, малочнага тлушчу(en), сьмятанкі(en) і масла з даданьнем малака і вітамінаў. Прынамсі 20% масы складае тлушч, да 8% якога прыпадае на транс-тлушч(en) тлустых кісьляў(be). У Беларусі зьявіўся ў 2004 годзе[1]. У Эўрапейскім Зьвязе і Расеі вырабляецца з выкарыстаньнем гідрагенізаванага(en) алею[2].

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле ўтрыманьня малочнага тлушчу падзяляецца на расьлінна-тлушчавы (да 15%), расьлінна-сьметанковы (15—50%) і сьметанкова-расьлінны (50—85%)[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]