Стайкі (Аршанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стайкі
трансьліт. Stajki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Аршанскі
Сельсавет: Межаўскі
Насельніцтва: 360 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 216
Паштовы індэкс: 211015[1]
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 54°41′3″ пн. ш. 30°18′58″ у. д. / 54.68417° пн. ш. 30.31611° у. д. / 54.68417; 30.31611Каардынаты: 54°41′3″ пн. ш. 30°18′58″ у. д. / 54.68417° пн. ш. 30.31611° у. д. / 54.68417; 30.31611
Стайкі на мапе Беларусі ±
Стайкі
Стайкі
Стайкі
Стайкі
Стайкі
Стайкі

Ста́йкі[2]вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 16 км на поўнач ад Воршы. Ля вёскі бяруць пачатак правыя прытокі Аршыцы — рэкі Міронаўка і Скунья, вёска ляжыць на беразе возера Куроўшчына, а таксам празь яе праходзіць чыгуначная лінія ВіцебскВорша. Стайкі ўваходзяць у склад Межаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1674 частка Стаек, былая вёска Кураўшчына, згадваецца ў складзе маёнтку Межава ў Аршанскім павеце ВКЛ.[3]

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 360 чалавек
  • 1999 год — 504 чалавекі

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Уладзімер Платонаў (1939) — беларускі матэматык, доктар фізыка-матэматычных навук (1967), прафэсар (1968), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1972), АН СССР (1987), Расейскай АН (1991), чалец Хенанскай акадэміі навук (1990) і Індыйскай нацыянальнай акадэміі навук (1993), 9-ы прэзыдэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1987-1992).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белпошта
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 76
  3. ^ НГАБ у Мінску, ф. 1875, воп. 1, спр. 6