Сталіца

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сталі́ца — горад, у якім знаходзіцца найвышэйшая ўлада дзяржавы (манарх/прэзыдэнт, парлямэнт, урад, вярхоўны суд). Назва «сталіца» паходзіць ад стараславянскага слова «столец», якое азначае «месца для сядзеньня, трон».

Адным з выключэньняў гэтага азначэньня зьяўляюцца Нідэрлянды, дзе Амстэрдам мае чын сталіцы дзяржавы, а Гаага зьяўляецца месцам, дзе зьбіраецца парлямэнт і знаходзіцца каралеўскі двор.

Сталіцай таксама называюць месцы знаходжаньня мясцовых уладаў (абласьцей, правінцыяў, штатаў і г. д.).

Існуе тры віды сталіцаў:

  • пастаянныя — гістарычна акрэсьленыя (Лёндан, Рым);
  • устаноўленыя — сьвядома ўстаноўленыя (Бразылія, Астана);
  • падзеленыя — месца знаходжаньня ўладаў, падзеленае паміж двума ці некалькімі гарадамі (Амстэрдам і Гаага).

У больш шырокім значэньні сталіца — гэта цэнтар нейкай дзейнасьці, напрыклад «культурная сталіца», «навуковая сталіца» і г. д.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сталіцасховішча мультымэдыйных матэрыялаў