Стамбульскі міжнародны кінафэстываль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стамбульскі міжнародны кінафэстываль — кінафэстываль, праводзіцца ў Стамбуле (Турцыя). Заснаваны ў 1982 годзе Стамбульскім фондам культуры і мастацтва. З 1984 па 1988 гады называўся «Міжнародныя стамбульскія дні кіно». Праводзіцца штогод у красавіку.

На кінафэстывалі прадстаўлены нацыянальныя і міжнародныя фільмы. Акрэдытаваны Міжнароднай фэдэрацыі асацыяцый кінапрадусараў ў 1989 годзе. Галоўны прыз кінафэстываля — «Залаты цюльпан».

Намінацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Залаты цюльпан (за лепшы замежны фільм)
  • Лепшы турэцкі фільм году
  • Лепшы турэцкі рэжысэр году
  • Адмысловы прыз журы
  • Адмысловае згадваньне
  • Лепшы актор і Лепшая акторка (нацыянальны конкурс)
  • Ганаровы прыз
  • Прыз за асабісты ўклад
  • Прыз ФІПРЭСІ (нацыянальны (памяці Онат Кутлара) і міжнародны конкурс)
  • Прыз кінапрэміі Рады Эўропы
  • Прыз глядацкіх сымпатыяў