Смаргонь (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Станкабудаўнік Смаргонь»)
Смаргонь
Поўная назва Футбольны клюб «Смаргонь»
Заснаваны 1987
Горад Смаргонь, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасьць: 3200
Дырэктар Аляксандар Плюта[1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Найвышэйшая ліга
 · 2023 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Смаргонь» — футбольны клюб зь Беларусі, прадстаўляе горад Смаргонь Гарадзенскай вобласьці. Першая каманда ў Смаргоні зьявілася ў 1978 годзе, прафэсійны футбольны клюб заснаваны ў 1987 годзе. У чэмпіянатах Беларусі ўдзельнічае з 1992 году, крыху часу прапусьціўшы праз сыход у розыгрыш аматарскага чэмпіянату Гарадзенскай вобласьці. Цяпер выступае ў Найвышэйшай лізе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая каманда ў Смаргоні зьявілася ў 1978 годзе. Прафэсійны футбольны клюб пад назвай «Станкабудаўнік» быў закладзены ў 1987 годзе.

У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994 гадах, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 годзе «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласьці. У 1998 годзе клюб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 годзе выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 гадах «Смаргонь» тройчы спынялася ў адным кроку ад выхаду ў Найвышэйшую лігу.

У 2006 годзе каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Найвышэйшую лігу, дзе дружына спаборнічала ў 2007—2009 гадах. Найлепшым вынікам тых часоў стала 8 месца ў 2008 годзе. У 2009 годзе «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы. Сытуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам дасьведчаных гульцоў, якія дапамаглі клюбу заняць 6 месца. Адзін зь іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сэзоне 2014 году пасьля правальнага старту каманда стала трывала набіраць пункты. У другой палове сэзону «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку ня здолела пасунуць адтуль «Віцебск» і скончыла сэзон на чацьвертым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» фінішавала пятай. У сэзоне 2016 году амаль цалкам абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку месьцілася ў ніжняй палове табліцы, але пазьней сытуацыя выправілася, і сэзон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы. У пачатку 2017 году замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнэрам каманды быў прызначаны ягоны былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасьля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове году, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым ня менш, толькі ў апошнім туры каманда забясьпечыла захаваньне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13 месца.

Сэзон 2018 году «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнэра Мікалая Гергеля. Пасьля добрага старту каманда пазьней апусьцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнэрам зноў быў прызначаны Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла год на 11 месцы пры ўдзеле 15 дружынаў. Пачатак сэзону 2019 году для «Смаргоні» атрымаўся няўдалым — каманда пацярпела шэсьць паразаў у першых шасьці турах, пасьля чаго быў звольнены Аляксей Дварэцкі, а трэнэрам быў прызначаны Павел Раднёнак. Вынікі пасьля гэтага трохі палепшыліся, улетку быў значна зьменены склад каманды, аднак пазьней каманда ізноў стала трываць паразы, у выніку дружына скончыла сэзон на перадапошнім 14 месцы, пасьля чаго Павел Раднёнак пакінуў пасаду. У 2020 годзе «Смаргонь» ачоліў Вячаслаў Герашчанка, каманда ўзмацнілася добрымі выканаўцамі. У выніку атрымалася паказаць добры вынік, «Смаргонь» некаторы час рухалася ў лідэрах і ачольвала табліцу Першай лігі, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду зь першых радкоў. Тым ня менш, клюб завяршыў сэзон на шостым месцы.

У пачатку 2021 году клюб атрымаў прапанову заняць месца ў Найышэйшай лізе, якое стала вакантным пасьля адмовы «Гарадзеі» ад выступаў. Пасьпяхова прайшоўшы працэдуру ліцэнзаваньня, «Смаргонь» у сэзоне 2021 году далучылася да элітнага дівізіёну. Аднак, хутка назьбіраная каманда ня здолела стварыць канкурэнцыю іншым клюбам, і «Смаргонь» разам з рэчыцкім «Спадарожнікам» апынулася ў канцы табліцы. У ліпені «Спадарожнік» зьняўся з турніру, а «Смаргонь» добра падмацавалася і выдала неблагі адрэзак, але пазьней зноў рушылі паразы. У верасьні Герашчанка быў выпраўлены ў адстаўку, камандай стаў кіраваць ягоны памочнік Уладзіслаў Дукса разам з маладым расейскім адмыслоўцам Антонам Міхашонкам, аднак пад іхным кіраўніцтвам смаргонская каманда атрымала дзьве буйныя паразы, пасьля чаго новым трэнэрам стаў Ігар Трухаў. Аднак і ён ня здолеў выправіць сытуацыю, хутка «Смаргонь» пазбавілася шанцаў застацца ў Найвышэйшай лізе і фінішавала на 15 месцы.

У сэзоне 2022 году «Смаргонь» значна абнавіла склад, але здолела запрасіць шэраг дасьведчаных футбалістаў і лічылася адным з магчымых фаварытаў. Старт чэмпіянату атрымаўся няўпэўненым, каманда захрасла ў сярэдзіне табліцы, аднак апасьля сэрыя з 9 перамог запар узняла каманду на першы радок табліцы. Далейшыя страты пунктаў не перашкодзілі за чатыры туры да фінішу гарантаваць павяртаньне ў Найвышэйшую лігу. Пасьля гэтага «Смаргонь» прапусьціла наперад «Нафтан» і заняла выніковае 2 месца.

У 2023 годзе «Смаргонь» была сапраўднай хатняй камандай, здабываючы пункты пераважна ў матчах на родным стадыёне. У першых турах былі пераможаныя «Белшына», «Слуцак», «Нафтан». Таксама каманда ў 11-м туры выгуляла менскае «Дынама», якое было адным зь лідэраў сэзону. Аднак, у гасьцявых матчах каманда доўгі час не давала рады. Толькі ў канцы кастрычніка дружына здолела здабыць выяздную перамогу ў матчы супраць «Энэргетыка»-БДУ. «Смаргонь» знаходзілася ў ніжняй палове табліцы Найвышэйшай лігі, аднак выбыцьцё ёй не пагражала праз таго, што іншыя клюбы атрымалі вялікія штрафы з вылічэньнем пунктаў. У выніку каманда скончыла сэзон на 11-м месцы пры 15 камандаў.

Былыя назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Вяльля» (1978—1987)
  • «Станкабудаўнік» (1987—1993)
  • «Камунальнік» (1993)
  • «Смаргонь» (з 1993 году)

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянаты БССР, Рэспублікі Беларусь

  • 1978: Другая зона чэмпіянату БССР — 10 месца (11 камандаў)
  • 1979: Другая зона чэмпіянату БССР — 11 месца (11 камандаў)
  • 1987: чэмпіянат «ДФСО прафсаюзаў БССР» — 7 месца (18 камандаў)
  • 1988: чэмпіянат «ДФСО прафсаюзаў БССР» — 5 месца (18 камандаў)
  • 1989: другая ліга чэмпіянату БССР — 9 месца (12 камандаў)
  • 1990: другая ліга чэмпіянату БССР — 3 месца (16 камандаў)
  • 1991: другая ліга чэмпіянату БССР — 5 месца (15 камандаў)
  • 1992: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 16 месца (16 камандаў)
  • 1992—1993: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 16 месца (16 камандаў)
  • 1993: трэцяя ліга чэмпіянату Беларусі — 17 месца (18 камандаў)
  • 1997: першая ліга чэмпіянату вобласьці — 1 месца (10 камандаў)
  • 1998: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 12 месца (14 камандаў)
  • 1999: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 6 месца (13 камандаў)
  • 2000: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 4 месца (24 каманды)
  • 2001: другая ліга чэмпіянату Беларусі — 2 месца (18 камандаў)
  • 2002: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 14 месца (16 камандаў)
  • 2003: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 3 месца (16 камандаў)
  • 2004: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 3 месца (16 камандаў)
  • 2005: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 3 месца (16 камандаў)
  • 2006: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 2 месца (14 камандаў)
  • 2007: найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі — 10 месца (14 камандаў)
  • 2008: найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі — 8 месца (16 камандаў)
  • 2009: найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі — 14 месца (14 камандаў)
  • 2010: першая ліга чэмпіянату Беларусі — 12 месца (16 камандаў)

Кубак Беларусі

  • 1992: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
  • 1992/93: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
  • 2004/05: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
  • 2005/06: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
  • 2006/07: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
  • 2007/08: Кубак Беларусі — параза ў 1/16 фіналу
  • 2008/09: Кубак Беларусі — параза ў 1/8 фіналу

Кубак Фэдэрацыі

  • 2007: Кубак Фэдэрацыі — бронза

Прыватныя турніры

  • 2006: Кубак «Дарыды» — пераможца турніру
  • 2008: Кубак «Дарыды» — бронзавы прызэр турніру

Стадыён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стадыён «Юнацтва» ў Смаргоні

Стадыён «Юнацтва» мае тры трыбуны — паўднёвую, паўночную й усходнюю — агульнай умяшчальнасьцю 3200 месцаў. Паўднёвая трыбуна накрыта навесамі. Вакол поля ёсьць гумовыя бегавыя дарожкі. У 2005 годзе па сканчэньні рэканструкцыі футбольны стадыён «Юнацтва» пасьпяхова прайшоў працэс ліцэнзаваньня УЭФА, і атрымаў статус эўрапейскага стадыёну.

Колеры клюбу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За шматгадовую гісторыю колеры клюбу зьмяняліся некалькі разоў. З 1987 па 2000 год каманда гуляла ў зялёных і белых футболках. З 2001 па 2007 па большай частцы былі чырвона-чорна-белыя колеры. З 2008 году генэральны спонсар футбольнага клюбу «Смаргонь» пераапрануў каманду ў жоўта-блакітныя футболкі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 12 красавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Іван Навічкоў (ар. Віцебск) 2003
3 Сьцяг Камэруну Аб Крыстыян Інтсоэн 1999
4 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Аляксей Шалашнікаў (ар. Нёман) 2002
5 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Абдуль Азіз Турэ 2002
6 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Павал Селязьнёў 2000
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Альбэрт Капыціч 2002
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Кірыл Леановіч 1998
12 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Павал Ахрамчук 1993
14 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Шубовіч 2000
16 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Антон Велясюк 2003
19 Сьцяг Расеі Нап Артур Сагітаў 2000
20 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Коваль 1998
22 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Альбэрт Міхайлаў 2002
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Павал Горбач 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
24 Сьцяг Нігерыі Аб Джонатан Джон 2001
25 Сьцяг Нігерыі ПА Лукуман Алію 2003
27 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Гаявы 2002
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Віталь Ліхцін 1995
44 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Цярэнці Луцэвіч (капітан) 1991
71 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Арцём Станкевіч 2005
72 Сьцяг Казахстану Аб Мікаэль Аскараў 2002
78 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Артур Цішко 1996
89 Сьцяг Гвінэі ПА Ямуса Камара 2000
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Дубіцкі 2003
Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Ільля Жукаў 2002
Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Далідовіч 2004
Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Яблонскі (ар. Нёман) 1996

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2012 Першая 10 28 7 10 11 23-32 31 1/16
2013 Першая 6 30 13 7 10 45-35 46 1/8
2014 Першая 4 30 13 7 10 42–32 46 1/16
2015 Першая 5 30 15 8 7 60–41 53 1/16
2016 Першая 5 26 10 8 8 40–39 38 1/8
2017 Першая 13 30 6 11 13 34–50 29 1/16
2018 Першая 11 28 6 10 12 19–44 28 1/16
2019 Першая 14 28 4 6 18 27–63 18 1/16
2020 Першая 6 26 10 6 10 29–26 36 1/32
2021 Найвышэйшая 15 30 4 9 17 26–66 21 1/16
2022 Першая 2 24 16 4 4 46–27 52 1/16
2023 Найвышэйшая 11 28 7 3 18 28–59 24 1/16

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]