Станушына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Станушына — сорт чырвонага вінаграду, які расьце выключна ў Паўночнай Македоніі[1]. Сорт мала вядомы за межамі краіны, пры тым, што зь яго могуць рабіць віно высокай якасьці. Расьце пераважна ў вобласьці Тыквеш.

Інтрадукцыя замежных сартоў вінаграду сталася прычынай значнага зьмяншэньня колькасьці станушыны ў вінаградніках краіны і можа прывесьці да поўнага зьнікненьня сорту. Разумеючы гэта, мясцовыя вінаградары спрабуюць аднавіць гэты адмысловы македонскі сорт вінаграду.

Вінаград мае высокую ўстойлівасьць да засухі і шкоднікаў і можа вырошчвацца без дадатковага арашэньня. Вінаград дасьпявае вельмі позна, але дае добры ўраджай (у сярэднім 15-20 т/га). Ягады сярэдняга памеру, круглыя, трохі падоўжаныя, цёмна-сіняга колеру[2]. Вінаградны сок утрымлівае каля 18-20% цукру і 6-9 г/л кісьлі. У добры год ён можа стаць асновай для высакаякаснага віна зь сярэдняй моцай 11-12% сьпірту. Багатае па вытрымцы, але з адмысловым бледным колерам; высокі ўзровень кісьлі надае віну сьвежасьць, і яго рэкамэндуецца спажываць пры тэмпэратуры 10-16°С[3]. Станушына зазвычай мае лёгкі водар суніц, маліны, чорнай парэчкі і сухой лістоты. Гэта робіць яго добрым дадаткам да белых і жоўтых сыроў, дэсэртам, ліставым салатам, арэхам і ласункам.

Кавадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кавадарка зьяўляецца адным з самых старых і папулярных він у Паўночнай Македоніі. Яго вырабляецца з вінаграду Станушына з ваколіц гораду Кавадарцы, ад якога і пайшла назва. Хаця гэта і самы танны від віна ў Паўночнай Македоніі, яно вельмі смачнае і выдатнай якасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]