Станіслаў Берсан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Берсан
Наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту
26 лістапада 1917 — 25 лютага 1918
Наркам дзяржкантролю Літбел ССР
люты 1919 — 21 красавіка 1919
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1895
Варшава, Варшаўскі павет, Варшаўская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр: 21 красавіка 1919 (24 гады)
Партыя: КПСС1917 году)

Станісла́ў Ігна́тавіч Бе́рсан (1895, Варшава, Расейская імпэрыя21 красавіка 1919) — савецкі партыйны і ваенны дзяяч, намесьнік старшыні Менскага савету, наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту, наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР. Удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіў з варшаўскай сям’і банкіраў, выхоўваўся за мяжой у Швайцарыі і Францыі.

У 1917 абвясьціў сябе польскім сацыялістам, далучыўся да менскіх бальшавікоў (Кнорына і іншых). У 1917 намесьнік старшыні Менскага Савету, камісар ВРК Заходняга фронту[1]. Чалец дэлегацыі ВРК па падпісаньню ў мястэчку Солы 21 лістапада (4 сьнежня) 1917 году дамовы зь нямецкім камандваньнем аб перамір’е на Заходнім фронце. Зь лістападу 1917 году наркам па справах нацыянальнасьцяў Заходняй вобласьці й фронту[1].

Заснавальнік і рэдактар бальшавіцкай газэты «Prawda» («Праўда»), пазьней «Polska prawda» («Польская праўда»), чалец праўленьня (бюро) Менскай групы СДКПіЛ. Зь лютага 1919 наркам дзяржкантролю Літоўска-Беларускай ССР[1].

У лютым 1919 арыштаваны польскімі легіянэрамі з арміі гэнерала Юзэфа Доўбар-Мусьніцкага (палякі, што раней служылі ў расейскім войску), расстраляны[1].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягоным імем была названа вуліца ў Менску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г д Берсон Станислав Игнатьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.