Станіслаў Глякоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Станіслаў Глякоўскі (1896, в. Поразаў, Ваўкавыскі павет1941) — каталіцкі сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч, выдавец.

Жыў у Вільні, Менску (зь ліпеня 1941). У час нямецкай акупацыі ў Менску займаўся рамонтам касьцёлаў, арганізаваў беларускае каталіцкае душпастырства; пачаў выдаваць беларускамоўную каталіцкую літаратуру.

У канцы 1920-х гг. быў старшынём беларускіх скаўтаў пры Віленскай беларускай гімназіі, ў якой выкладаў Закон Божы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]