Станіслаў Казімер Радзівіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Казімер Радзівіл
Станіслаў Казімер Радзівіл
Станіслаў Казімер Радзівіл

Герб «Трубы»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1648
Памёр 8 сьнежня 1690
Род Радзівілы
Бацькі Міхал Караль Радзівіл
Ізабэла Кацярына з Сапегаў
Жонка Марыя Кацярына дэ Бецюн

Станіслаў Казімер Радзівіл (1648 — 8 сьнежня 1690) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (1670—1680) і маршалак вялікі літоўскі (з 1680).

Валодаў Ішкальдзю, Лысіцай, Лахвай, Чучэвічамі і часткай Нягневічаў у Наваградзкім павеце, а таксама часткай Налібакаў у Менскім павеце і інш. Ардынат на Клецку (1683)[1].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марыя Кацярына дэ Бецюн

Зь нясьвіскай лініі роду Радзівілаў, сын Міхала Караля, падчашага вялікага літоўскага, і Ізабэлы Кацярыны з Сапегаў.

Навучаўся ў Нясьвіжы, Ліёне, падарожнічаў у Францыю, Ангельшчыну, Галяндыю, Італію.

Быў генэралам гвардыі Яго Каралеўскай Мосьці, дэлегатам на соймах 1664—1665, 1670, 1678—1679 гадоў. У 1670 годзе атрымаў урад стольніка вялікага літоўскага, у 1680 годзе — маршалка вялікага літоўскага.

Заснаваў кляштар дамініканаў у Клецку.

21 траўня 1690 году ажаніўся з францускай маркізай Марыяй Кацярынай (1677—1721), дачкой францускага амбасадара маркіза Франсуа Гастона дэ Бецюна (1638—1692) і Людвікі Марыі дэ Лагранж д’Арк’ен (каля 1638—1728), пляменьніцы каралевы і вялікай княгіні Марыі Казімеры Сабескай. Шлюб быў бязьдзетным.

З прычыны адсутнасьці нашчадкаў па ягонай сьмерці Клецкая ардынацыя перайшла да ардыната на Нясьвіжы Д. М. Радзівіла[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком, зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 497.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 498.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станіслаў Казімер Радзівілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў