Станіслаў Костка Бялінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стані́слаў Костка Бялі́нскі (па-польску: Stanisław Kostka Bieliński; ?-1812, Віцебск) — маршалак надворны каронны, маршалак апошняга сойму Рэчы Паспалітай. З шляхецкага роду Бялінскіх гербу Юноша, сын Міхала Бялінскага.

Староста гарвалінскі ад 1757, падкаморы надворны Аўгуста ІІІ ад 1761, шамбалян Станіслава Аўгуста ад 1765, ад 1773 дзяржаўца Рамбкоўскі. У 1775 атрымаў Ордэн сьвятога Станіслава, у 1785 — Ордэн Белага Арла. У 1778 чашнік каронны, у 17841786 сябар Пастаяннае Рады. У 1780 кандыдат у падканцлеры каронныя, у 1783 — маршалкі надворныя каронныя. Выступаў за арыентацыю краіны на Расейскую імпэрыю. Адзін зь першых далучыўся да Таргавіцкае канфэдэрацыі. У 1793 маршалак апошняга сойму Рэчы Паспалітай у Горадні, дзе даў згоду на падзелы Рэчы Паспалітай. За садзейнічаньне другому падзелу Рэчы Паспалітай прызначаны маршалкам надворным каронным і ў 1798 атрымаў графскі тытул ад прускага караля Фрыдрыха Вільгельма ІІІ.

Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»