Станіслаў Рагоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Магіла кс. Станіслава Рагоўскага

Станіслаў Рагоўскі (7 траўня 1911 — 6 верасьня 1978, Баранавічы) — каталіцкі сьвятар у Баранавічах.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Другой сусьветнай вайны працаваў пры баранавіцкай капліцы (Касьцёл Маці Божай Каралевы Польшчы) да 1950 году (калі яе перадалі пад гімнастычную школу, пасьля склад, а потым разабралі на дровы).

Замяніў арыштаванага ксяндза Яна Барысюка на пасадзе пробашча і дэкана пры касьцёле Ўзвышэньня Сьвятога крыжа.

З 1949 году і да сьмерці — адзіны каталіцкі пробашч у Баранавічах. Пахаваны на старых каталіцкіх могілках.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Віктар Астрога. «Баранавіцкія касьцёлы» // «Наша вера» 2/1999