Станіслаў Сазановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Сазановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 1992(1992-03-06)[1] (32 гады)
Рост 183 см
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Адзінства
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2010 Энэргетык-БДУ 30 (0)
2010—2017 Гомель 114 (2)
2012 Рэчыца-2014 25 (1)
2014 Нафтан 5 (0)
2018 Смалявічы 19 (1)
2019—2020 Гарадзея 38 (1)
2020 Белшына 6 (1)
2021—2022 Арсэнал Койданаў 57 (6)
2023—4 Адзінства
Зборныя
2012—2013 Беларусь (да 21) 12 (1)

Станіслаў Сазановіч (нарадзіўся 6 сакавіка 1992 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў кар’еру ў менскай «Зорцы-БДУ», дзе быў гульцом асноўнага складу. Улетку 2010 году перайшоў у арэнду ў «Гомель», які на той час гуляў у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону 2010 году быў выкуплены гомельскім клюбам. У 2011 годзе гуляў за дубль «Гомля», а сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў рэчыцкім «Ведрычы-97», дзе быў гульцом асноўнага складу. У сэзоне 2013 году вярнуўся з арэнды і стаў гульцом асновы «Гомля». Звычайна гуляў на пазыцыі левага абаронцы, дзе чаргаваўся зь Сяргеем Кандрацьевым. У студзені 2014 году быў аддадзены «Гомлем» у арэнду «Нафтану» да канца сэзону[3], але ў ліпені дамова была скасаваная з ініцыятывы «Нафтану»[4]. Гулец у складзе паўночнікаў перадусім гуляў за дубль, зьявіўшыся ў першай камандзе толькі ў пяці матчах, дзе найчасьцей выкарыстоўваўся на пазыцыі правага паўабаронцы.

Па вяртаньні ў «Гомель» неўзабаве замацаваўся ў складзе ў якасьці асноўнага правага абаронцы. У сьнежні 2014 году падоўжыў кантракт з гамяльчукамі[5]. Паводле вынікаў сэзону 2015 году «Гомель» зноў апынуўся ў Першай лізе, тым ня менш Станіслаў паўторна падоўжыў пагадненьне з клюбам[6] і паводле вынікаў сэзону 2016 году дапамог яму вярнуцца ў эліту. У сэзоне 2017 году заставаўся асноўным правым абаронцам каманды ў Найвышэйшай лізе. У студзені 2018 году пакінуў «Гомель»[7] і неўзабаве далучыўся да складу дэбютаната беларускай Найвышэйшай лігі — клюбу «Смалявічы»[8]. Стаў гульцом стартавага складу, у жніўні і верасьні 2018 году не гуляў праз траўмы.

У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У верасьні 2020 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[10], дзе таксама стаў гульцом першай адзінаццатцы. У сьнежні 2020 па заканчэньні кантракту пакінуў бабруйскі клюб[11].

У пачатку 2021 году трэнаваўся з «Крумкачамі», аднак у выніку ў сакавіку ўзмацніў склад койданаўскага «Арсэнала»[12]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2021 году прабіцца ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў клюб.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае на сваім рахунку матчы ў складзе моладзевай зборнай Беларусі.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 22 0
2016 Першая ліга 23 1
2017 Найвышэйшая ліга 29 0
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 19 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]