Старадароскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Старадароскі раён
(Старадарожскі раён)
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Старыя Дарогі
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Насельніцтва (2009) 21 937[1]
Шчыльнасьць 16,29 чал./км²
Плошча 1369,79[2] км²
Месцазнаходжаньне Старадароскага раёну
Старадароскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Тэлефонны код +375-17-92
Паштовыя індэксы 222 9хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Старадаро́скі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,4 тыс. км². Насельніцтва — 21 937[1] чалавек (2009). Адміністрацыйны цэнтар — места Старыя Дарогі.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе зь Любанскім, Пухавіцкім і Слуцкім раёнамі Менскай вобласьці, таксама з Глускім і Асіповіцкім раёнамі Магілёўскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паверхня плоска-хвалістая. Пераважаюць вышыні 150—170 м, максымальная 201 м (каля вёскі Падарэсьсе).

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -6,4 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 632 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 191 дзень.

Лясы займаюць каля 52% тэрыторыі, балоты 1,3%. На тэрыторыі раёну знаходзіцца біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Фаліцкі Мох.

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўныя рэкі — Арэса з Соланам і Арыжня (прыток Пцічы); на поўдні разьмяшчаецца Любанскае вадасховішча, на поўначы — вадасховішча Ляўкі.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяса-малочная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля, кормавытворчасьць. Пасевы зерневых і зернебабовых культураў, бульбы, ільну. Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, лясной прамысловасьці.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праз раён праходзіць чыгунка БаранавічыАсіповічы, аўтамагістралі Расея — КрычаўБабруйскСлуцакІвацэвічы, АсіповічыБаранавічы, БабруйскКрасная Слабада, Старыя ДарогіМалая Горка; аўтамабільныя дарогі мясцовага значэньня, якія зьвязваюць Старыя Дарогі з Урэччам, Шчыткавічамі, Асаўцом, Арэхаўкай ды Кавалічамі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2009 году насельніцтва раёну складала 21 937 чалавек[1].

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры: Сьвята-Георгіеўская царква (XIX—XX стст.) у в. Залужжа, царква ў в. Языль (сярэдзіна ХІХ ст.), будынак паштовай станцыі (2-я палова ХІХ ст.) у в. Паськова Горка, сядзібны будынак у в. Палажэвічы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паселішчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стародорожский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]