Старая ратуша (Бамбэрг)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старая ратуша ў Бамбэргу

Старая ратуша (па-нямецку: Altes Rathaus) — былая ратуша ў Бамбэргу.

Упершыню ратуша згадваецца ў 1386 годзе, у XV стагодзьдзі яна была дабудавана, галоўным чынам у гатычным стылі. Па праекце Ёгана Якаба Міхэля Кюхэля ў 1744—1756 гадах будынак дапоўніўся элемэнтамі ў стылі барока і ракако, прыняўшы сучасны выгляд.[1] У ратушы стаў разьмяшчацца музэй, у якім знаходзіцца багатая калекцыя парцэляну, перададзеная ў дарунак Бамбэргу мэцэнатамі Ірэн і Пэтэрам Людвігамі.

Ратуша ўнікальная ў сваім родзе. Яна была пабудавана на штучным востраве на рацэ Рэгніцу. У Сярэднявеччы рака падзяляла тэрыторыю на гарадзкія і біскупскія землі; доўгі час ішлі спрэчкі, на чыіх уладаньнях будаваць ратушу. Стварэньне штучнага востраву і пабудовы на ім стала кампрамісным рашэньнем праблемы.[2]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]