Стара Тура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стара Тура
славац. Stará Turá
Касьцёл у Старой Туры
Касьцёл у Старой Туры
Герб Старой Туры
Першыя згадкі: 1392
Краіна: Славаччына
Край: Трэнчынскі
Раён: Новэ Места над Вагам
Рэгіён: Падяварніцкія копаніцы
Прэзыдэнт места: Ян Кіш
Плошча: 50,94 км²
Вышыня: 279 м н. у. м.
Насельніцтва (2005)
колькасьць:  9338 чал.[1]
шчыльнасьць: 183,31 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-32
Паштовы індэкс: 916 01
NUTS: 506524
Нумарны знак: NM
Геаграфічныя каардынаты: 48°46′38″ пн. ш. 17°41′44″ у. д. / 48.77722° пн. ш. 17.69556° у. д. / 48.77722; 17.69556Каардынаты: 48°46′38″ пн. ш. 17°41′44″ у. д. / 48.77722° пн. ш. 17.69556° у. д. / 48.77722; 17.69556
Стара Тура на мапе Славаччыны
Стара Тура
Стара Тура
Стара Тура
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.staratura.sk

Стара Тура (па-славацку: Stará Turá, па-вугорску: Ótura, па-нямецку: Altturn) — места ў заходняй Славаччыне, на паўднёвым захадзе Трэнчынскага краю. Знаходзіцца за 12 км на захад ад раённага цэнтру Новэ Места над Вагам, за 99 км на поўнач ад Браціславы. З чэскага боку мяжуе з Паўднёвамараўскім краем. Насельніцтва — 10291 чалавек (2005).

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ляжыць на чэска-славацкім памежжы ў паўночнай частцы Мыяўскага плато, непадалёк ад Малых і Белых Карпатаў. Разам з ваколіцамі Стара Тура адносіцца да Падяварніцкага копаніцкага гістарычнага рэгіёну.

Парзь места працякае ў паўночна-паўднёвым напрамку směrem ручай Трысьце, які пасьля Чахціцкага замку ўпадае ў раку Дудваг.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя пісьмовыя згадкі пра Старую Туру датаваныя 1392 рокам, калі яна згаданая ў дароўчым лісьце караля Жыгімонта як паселішча, належнае Чахціцкаму замку, якім на той час валодаў Сьцібар са Сьцібарыц. У складзе замкавых уладаньняў Стара Тура знаходзілася ажно да зьнікненьня фэўдалізму ў Вугоршчыне.

У 1467 року кароль Мацей Корвін за дапамогу пры арышце Яна Швэглы надаў Старой Туры статус падданскага мястэчка (опідуму), што дало штуршок яе разьвіцьцю. Прывілеем жыхары мястэчка былі вызваленыя ад сплаты трыдзясятку і іншых падаткаў ва ўсіх частках вугорскай кароны. Надалей гэты прывілей некалькі разоў пацьвярджалі іншыя валадары Вугоршчыны.

Паколькі бедныя глебы былі няздольныя пракарміць насельніцтва, старатуране займаліся вырабам і продажам драўляных тавараў. Акрамя традыцыйнай вытворчасьці, якая захавалася да цяпер, неабходна таксама згадаць сапожнікаў, кажушнікаў, млынароў, сталяроў, токараў, кавалёў і ганчароў. Стара Тура мела млыны, пральні, кузьню, бровар, тут вырошчвалі шафран і выраблялі паперу. З каровінага малака старатуране выраблялі топленае масла. Тутэйшыя жыхары сталі заснавальнікамі брынзавай вытворчасьці ў Славаччыне.

У 1848 року места было амаль цалкам зьнішчанае пажарам.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партнэрскія месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Počet obyvateľov podľa pohlavia a územia v okresoch a mestách Trenčianskeho kraja za rok 2011 (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 20 красавіка 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]