Старое паданьне. Калі сонца было богам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Старое паданьне. Калі сонца было богам
Stara baśń. Kiedy słońce było bogiem
Жанр гістарычны фільм
Рэжысэр Ежы Гофман
Сцэнарыст Юзэф Гэн,
Ежы Гофман
Заснаваны на Старое паданьне
Прадусар Ежы Міхалюк
У ролях Міхал Жаброўскі,
Даніэль Альбрыскі
Кампазытар Кжэсімір Дэмбскі
Апэратар Павел Лябешаў,
Ежы Госьцік
Мантаж Цэзары Гжэсюк
Вытворчасьць Syrena Entertainment Group
Распаўсюд Netflix
Дата выхаду 19 верасьня 2003 (20 гадоў таму)
Працягласьць 103 хвіліны
Краіна Польшча Польшча
Мова польская
Бюджэт 11 млн. зл.
Старонка на IMDb

«Старо́е пада́ньне. Калі́ со́нца было́ бо́гам» (па-польску: Stara baśń. Kiedy słońce było bogiem) — польскі гістарычны фільм рэжысэра Ежы Гофмана, сфільмаваны ў 2003 року па матывах аднайменнага раману Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага (1876).

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзеяньне сэрыялу адбываецца ў IX стагодзьдзі на тэрыторыі, населенай рознымі славянскімі плямёнамі, што веруюць кожнае ў сваіх багоў. У Надгаплянскім краі кіруе жорсткі князь Попель. Каб запясьпечыць будучыню сынам, разам з жонкам яны мардуюць увесь свой род. Ягоныя злачынствы выклікаюць супраціў з боку даводцы войска, Пястуна, і ўсе князевы інтрыгі паварочваюцца супраць Попеля.

Попель спрабуе адпомсьціць былому камандзіру свайго войска, аднак Пястуна выратоўвае ад сьмерці малады паляўнічы і вой Земавіт Пяставіц. Земавіт шмат рокаў правёў разам зь вікінгамі і толькі наконадні вярнуўся на радзіму. Ён закахаўся ў Дзіву, прывабную дачку заможнага гандляра. Аднак ейны лёс вырашаны бацькам: Віш зьбіраецца аддаць яе ў жрыцы мясцовае сьвятыні…

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]