Стары Райн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стары Райн

Аўдэ-Райн (па-нідэрляндзку: Oude Rijn) або Стары Рэйн — адзін з рукавоў дэльты Райна, празь які да гадоў Сярэднявечча праходзіла галоўнае рэчышча гэтай ракі. Даўжыня Аўдэ-Райна складае 52 км.

У старажытнасьці па ім праходзіла паўночная мяжа Рымскай імпэрыі. Як брод праз гэты рукаў Райна быў пабудаваны Утрэхт. Таксама на Аўдэ-Райне стаіць Лейдэн.

Да XVII стагодзьдзя Стары Райн стаў практычна непрыдатны для суднаходзтва.