Статусбанк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
СтатусБанк
Тып ААТ
Заснаваная 2002
Уласьнікі Еўрагандаль[d][1]
Краіна
Разьмяшчэньне Беларусь Беларусь 220006 Менск, вул. Дзянісаўская, 8А
Ключавыя фігуры старшыня праўленьня Ўладзімер Драгун
Галіна банкаўская сфэра
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Апэрацыйны прыбытак
Чысты прыбытак
Лік супрацоўнікаў

Адкрытае акцыйнае таварыства «СтатусБанк» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Статутны фонд — 43 млн руб. (2017)[3]. Асноўны акцыянэр — ААТ «Эўраторг» (99,5168% статуснага капіталу)[4].

Рэквізыты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

МФА 153001735, УНП 807000043, АКПА 37568362.

S.W.I.F.T.: IRJSBY22.

Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №26 выдадзеная 1 студзеня 2010 року Нацыянальным банкам Беларусі.

Рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры №80700000043.

Тэлекс: 252020 MRB BY

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Банк мае аддзяленьні ў 16 месцах Беларусі[5].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Міжнародны рэзэрвовы банк» зарэгістраваны 25 лютага 2002 року[6]. З 29 сакавіка 2002 — рэзыдэнт СЭЗ «Менск».

24 жніўня 2007 уласьнікам банку стала польска-ўкраінская фірма «Догмат»[7].

З 1 ліпеня 2009 Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь прыпыніў[8], а з 1 студзеня адклікаў ліцэнзію «Міжнароднага рэзэрвовага банку» на ажыцьцяўленьне банкаўскай дзейнасьці ў частцы прыцягненьня сродкаў фізычных асобаў з прычыны недахопу мінімальнага памеру капіталу[9].

15 траўня 2012 новым уласьнікам банку стала адкрытае акцыянэрнае таварыства «Эўрагандаль», якое набыла 92,5% акцыяў (13 577 272 штукі) па цане 4,7 млн эўра[10].

28 студзеня 2013 банк зьмяніў назву на «Эўраторгінвэстбанк» у сувязі са зьменаю асноўнага акцыянэра банка[11].

25 траўня 2017 банк зьмяніў назву на «Статусбанк»[12].

З красавіка 2023 году банк знаходзіцца пад санкцыямі Канады[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б https://stbank.by/about_the_bank/disclosure_of_information/
  2. ^ а б https://stbank.by/upload/iblock/0f0/ss9vgmvpb4m14gw37oe3q4x5d10xq2k4/Skan_otchetnost_Statusbank_MSFO2021.pdf
  3. ^ Общая информация (рас.) О банке. СтатусБанк. Праверана 18 лютага 2018 г.
  4. ^ Структура собственности (рас.) О банке. СтатусБанк. Праверана 18 лютага 2019 г.
  5. ^ Отделения банка (рас.) О банке. СтатусБанк. Праверана 18 лютага 2019 г.
  6. ^ Банкі і НКФА, якія дзейнічаюць. Нацыянальны банк Рэспублікі БеларусьПраверана 20 чэрвеня 2016 г.
  7. ^ Группа «Догмат» приобрела белорусский «Международный резервный банк» (рас.) Naviny.by Праверана 29 траўня 2017 г.
  8. ^ Нацбанк прыпыніў дзеянне ліцэнзіі Міжнароднага рэзервовага банка на прыцягненне сродкаў фізічных асоб ва ўклады Эканоміка. БелТА (2 ліпеня 2009). Праверана 29 студзеня 2013 г.
  9. ^ У Міжнароднага рэзервовага банка адклікана ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці ў частцы прыцягнення сродкаў фізічных асоб Эканоміка. БелаПАН (5 студзеня 2010). Праверана 29 студзеня 2013 г.
  10. ^ marishka. (6 чэрвеня 2012) Международный резервный банк обошелся Евроопту в 5 млн. евро (рас.) Банки Беларуси Праверана 29 студзеня 2013 г.
  11. ^ ОАО «Международный резервный банк» переименовано в ОАО «Евроторгинвестбанк» (рас.) Пресс-центр / Информация для сми. СтатусБанк (28 студзеня 2013). Праверана 18 лютага 2019 г.
  12. ^ Евроторгинвестбанк меняет наименование на СтатусБанк (рас.) // СтатусБанк, 26 траўня 2017 г. Праверана 18 лютага 2019 г.
  13. ^ Канада ввела санкции против Нацбанка Беларуси и ряда крупнейших банков

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]