Стоўпцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Стоўпцы
У цэнтры места
У цэнтры места
Coat of Arms of Stoŭbcy, Belarus.svg Flag of Stoǔbcy.svg
Герб Стоўпцаў Сьцяг Стоўпцаў
Магдэбурскае права: 1729
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Стаўпецкі
Насельніцтва: 15 367 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1717
Паштовы індэкс: 222660
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°29′ пн. ш. 26°44′ у. д. / 53.483° пн. ш. 26.733° у. д. / 53.483; 26.733Каардынаты: 53°29′ пн. ш. 26°44′ у. д. / 53.483° пн. ш. 26.733° у. д. / 53.483; 26.733
Стоўпцы на мапе Беларусі ±
Стоўпцы
Стоўпцы
Стоўпцы
Стоўпцы
Стоўпцы
Стоўпцы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сто́ўпцы — места ў Беларусі, на правым беразе ракі Нёман. Адміністрацыйны цэнтар Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 15 367 чал.[1] (2009). Знаходзяцца за 78 км на паўднёвы захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Менск — Берасьце; каля магістралі Менск — Берасьце, вузел аўтамабільных дарог на Мір, Івянец, Нясьвіж, Рубяжэвічы.

Стоўпцы — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі меркаваньня датычна паходжаньня тапоніму «Стоўпцы»[2][3]. Паводле аднаго зь іх назва паселішча ўтварылася ад слупоў (стаўпцоў, стаўпоў) на рацэ Нёман, з дапамогай якіх ажыцьцяўлялася праца парома. На думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім зьяўляецца назвай-арыенцірам: у даўнія часы стаўпамі пазначалі дарогі празь непрыкметную мясцовасьць[4]. Згодна з паданьнем, стаўпамі пазначылі месца былога манастыра, насельнікі якога памерлі ў часе эпідэміі халеры. Існуе і такая вэрсія: Стоўпцы, ад слова «стоўпы» — невялікія вежы для манахаў — затворнікаў або «стоўпнікаў», што маглі жыць пры кляштары, заснаваным тут у 1624. Краязнаўцы таксама не адкідваюць вэрсіі пра стаўпы, што дзялілі ўладаньні Слушкаў і Радзівілаў[5].

Афіцыйнае напісаньне назвы места — Стоўбцы (рас. Столбцы).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле некаторых зьвестак, Стоўпцы існавалі яшчэ ў 1511[6]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясьціна ўвайшла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У пач. XVII ст. Стоўпцы знаходзіліся ў валоданьні А. Слушкі, які ў 1623 заснаваў тут касьцёл, а ў 1639 — кляштар дамініканаў.

Касьцёл дамініканаў, XVIII ст.

У Трынаццацігадовую вайну (16541667) у верасьні 1655 маскоўскія захопнікі разрабавалі і спалілі Стоўпцы, зруйнавалі касьцёл. Акупанты зьнішчылі больш за палову жыхароў мястэчка[6][7]. Аднак Стоўпцы хутка аднавіліся і ў 1669 атрымалі прывілей на правядзеньне таргоў і кірмашоў. 14 сьнежня 1675 у мястэчку пад тытулам Сьв. Казімера кансэкравалі новы мураваны касьцёл.

У пач. XVIIІ ст. Стоўпцы знаходзіліся ў валоданьні С. Дэнгафа. Мястэчка пацярпела ў Вялікую Паўночную вайну (17001721), але зноў хутка аднавілася. У 1728 Стоўпцы перайшлі да Чартарыйскіх і зрабіліся цэнтрам графства. У гэты час тут было 144 двары, царква, касьцёл, ратуша, школа і кляштар са шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань з 16 складамі[6]. У 1729 мястэчка атрымала Магдэбурскае права.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Стоўпцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1796 зрабіліся цэнтрам воласьці Менскага павету. У 1799 на Нёмане збудавалі мост, які злучыў мястэчка з Новым Сьвержанем і дарогамі на Нясьвіж і Мір. У 1822 адкрылася прыходзкая вучэльня.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (18301831) расейскія ўлады канфіскавалі Стоўпцы ў Чартарыйскіх у дзяржаўны скарб, а ў 1844 зачынілі кляштар дамініканаў. Станам на 1859 у мястэчку быў 301 двор, на прыстані 20 дзяржаўных і 17 прыватных складоў, на 1867 — 310 двароў. У 1860 ад Стоўпцаў у Каралявец водным шляхам вывезьлі каля мільёна пудоў іржы, пшаніцы, аўса, ячменю і інш.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (18631864) 12 траўня 1868 расейкія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл Сьв. Казімера на праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату. У 1869 з мэтаю маскалізацыі краю ў мястэчку адкрылі народную вучэльню для хлопчыкаў, у 1875 — для дзяўчынак. У 1871 за 2 км ад Стоўпцаў на Маскоўска-Берасьцейскай чыгунцы адкрылася аднайменная чыгуначная станцыя. У 1874 у мястэчку пачала працаваць запалкавая фабрыка. Станам на 1886 у Стоўпцах было 186 двароў, 2 царквы, сынагога, 2 юдаісцкія малітоўныя дамы, школа, 20 крамаў. На 1897 на станцыі было 8 двароў.

У 1905 у Стоўпцах адбыўся буйны страйк лесарубаў, у кастрычніку — жалобная дэманстрацыя з нагоды Курлоўскага расстрэлу. У 1909 у мястэчку адкрылася меская вучэльня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовй (1921) Стоўпцы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе атрымалі статус места і зрабіліся цэнтрам гміны і павету ў Наваградзкім ваяводзтве. Станцыя Стоўпцы зрабілася прыгранічнай. 4 жніўня 1924 на мястэчка напала вялікая дывэрсійная банда. 15 ліпеня 1931 у Стоўпцах пачало дзейнічаць Беларускае таварыства дабрачыннасьці.

У 1939 Стоўпцы ўвайшлі ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 зрабіліся цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У часе нямецкай акупацыі ў гады 1943-1944 ў Стоўпцах працавала падпольная польская школа. Сакрэтнае навучаньне веў былы суддзя Гродзкага суда А. Родэ (альбо Й. Родэ). Лекцыі адбываліся паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школаў, у кожны другі дзень, у кватэре Й. Урбановіча. Настаўнік загінуў на вачах сваіх вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, у час шматдзённай аблогі горада савецкімі войскамі[8].

У 1960-я савецкія ўлады ўзарвалі помнік архітэктуры XVII ст. — касьцёл Сьвятога Казімера[9]. У 2001 Міжнародны Камітэт Міру абвясьціў Стоўпцы «Местам Міру».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Стоўпцах працуюць 3 сярэднія, вячэрняя, пачатковая, спартовая школы, школа мастацтваў, школа-сад, дом дзіцячай і юнацкай творчасьці, 6 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычныя паслугі надаюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць філярмонія, дом культуры, карцінная галерэя, 2 бібліятэкі, кінатэатар.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стоўпцы разьвіваліся ад Нёмана ў паўночным кірунку, паміж аўтамабільнай дарогай і чыгункай, што абумовіла складанае нерэгулярнае квартальнае плянаваньне. Гістарычны цэнтар знаходзіцца ў паўднёвай частцы места, у раёне цэнтральнага сквэру і сучаснай плошчы Леніна, пры перакрыжаваньні восевай магістралі вуліцы Ленінскай з пэрпэндыкулярнымі ёй вуліцамі Гагарына і Першамайскай. У наш час тут месьцяцца крамы і кінатэатр. Пры перасячэньні вуліцаў Ленінскай і Сацыялістычнай сфармаваўся сучасны адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар. Гандлёвы цэнтар у паўночнай частцы, вакол прывакзальнай плошчы. Тут месьцяцца некалькі крамаў, рэстаран, гасьцініца. Новае жытловае будаўніцтва вядзецца ў двух мікрараёнах у паўночна-заходняй частцы Стоўпцаў. Мікрараёны абмяжоўвае вуліца Ленінскай, па другі бок якой знаходзіцца мескі парк.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай, машынабудаўнічай, дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уздоўж берагоў Нёмана — зона адпачынку дзяржаўнага значэньня «Стоўпцы»[12]. У месьце дзейнічае мастацкая галерэя, у Акінчыцах — мэмарыяльная сядзіба Якуба Коласа (частка філіі Літаратурна-мэмарыяльнага музэю Якуба Коласа). Спыніцца можна ў гасьцініцы «Стоўпцы».

Выдатныя мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гістарычная забудова (ХІХ — пач. ХХ стст.)
  • Могілкі: габрэйскія; каталіцкія, каплічка (ХІХ ст.)
  • Сынагога (кан. ХІХ ст.)
  • Царква Сьв. Ганны (1825; колішняя грэка-каталіцкая)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьв. Казімера і кляштар дамініканаў (1640)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Стоўпцы // Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс) / Уклад. калектыў супрацоўнікаў выдавецтва «Наша Ніва». — Наша Ніва, 2001.
  3. ^ Бушлякоў Ю., Вячорка В., Санько З., Саўка З. Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў. Сучасная нармалізацыя. — Вільня—Менск, 2005. С. 24.
  4. ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 362.
  5. ^ Аляксандр Турко. Калі дзень нараджэння Стоўбцаў? // «Прамень» № 176—177, 14 верасьня 2011.
  6. ^ а б в Сяргей Галоўка. Стоўбцы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 636.
  7. ^ а б в г Сяргей Галоўка. Стоўбцы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001..
  8. ^ Tajne nauczanie polskie w czasie okupacji niemieckiej 1941–1944 // Oświata... — С. 76–77.
  9. ^ Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 460.
  10. ^ Stołpce // Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў(пол.). Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 365.
  11. ^ Столбцы // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  12. ^ Столбцы // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Стоўпцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў