Страсбург (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Страсбург
Поўная назва Racing Club de Strasbourg
Заснаваны 1906
Горад Страсбург, Францыя
Стадыён Стад дэ ля Мэно
Умяшчальнасьць: 29 230
Прэзыдэнт Марк Келье[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга 1
 · 2022—2023 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Расі́нг Страсбург» (па-француску: Racing Club de Strasbourg) — францускі футбольны клюб з гораду Страсбургу, заснаваны ў 1906 годзе. Чэмпіён Францыі (1979), трохразовы ўладальнік Кубку Францыі (1951, 1966, 2001). Прафэсійны статус мае з 1933 году, але ў 2011 годзе прайшоў працэс ліквідацыі, па якой, аднак, клюб вярнуўся да жыцьця пачаўшы свае выступы ў пятым францускім дывізіёне. З 1914 году свае хатнія матчы клюб праводзіць на Стад дэ ля Мэно, які здольны зьмясьціць крыху больш 26 тысяч чалавек. Не зважаючы на тое, што клюб уваходзіць да невялікага ліку францускіх клюбаў, які здабывалі амаль усё нацыянальныя трафэі, а таксама мае багатую гісторыю спаборніцтва на эўрапейскай арэне, «Страсбург» ніколі не лічыўся і ня лічыцца вядучым клюбам краіны. За гады свайго існаваньня «Страсбург» шмат разоў зьмянаў спэцыялістаў на пасадзе галоўнага трэнэра, часта пад ціскам прыхільнікаў дружыны.

Лёс клюбу цесна зьвязаны з гісторыяй Эльзасу. Як і рэгіён клюб некалькі разоў ўзьмяняў ідэнтычнасьць і нацыянальную прыналежнасьць. Клюб быў заснаваны ў тагачаснай Нямецкай імпэрыі, і ад самага пачатку пазыцыянаваў сябе як эльзаскі народны клюб у процівагу іншым мясцовым клюбам, прадстаўнікі якіх паходзілі з буржуазіі. Калі Эльзас быў вернуты Францыі ў 1919 годзе, клюб зьмяніў свой назоў з «Нойдарф» на цяперашні «Расінг», скапіяваўшы назву ў парулярнага тады парыскага клюба «Расінг» П’ера дэ Кубэртэна. Гэта сьведчыла пра жэст франкафіліі. За часам Другой сусьветнай вайны многія футбалісты дружыны былі вымушаныя эвакуявацца з рэгіёну, каб пазьбегнуць нацыфікацыі і ўнікнуць мабілізацыі да складу Вэрмахта.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Францыі Бр Мат’ё Дрэер 1989
2 Сьцяг Францыі Аб Фрэдэрык Гільбэр 1994
3 Сьцяг Францыі Аб Тама Дэлен 1992
4 Сьцяг Польшчы Аб Караль Філя 1998
5 Сьцяг Францыі Аб Люка Пэрэн 1998
6 Сьцяг Кот-д’Івуару ПА Жан-Эд Аолю 1994
7 Сьцяг Францыі ПА Жэсі Дэманге 1998
9 Сьцяг Францыі Нап Кевін Гамэйро 1987
10 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Эмануэль Эмэга 2003
11 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Маіс Саі 2001
12 Сьцяг ПАР Нап Леба Матыба 1996
13 Сьцяг Гвінэі Аб Сайду Соў 2002
14 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Саньін Прчыч 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Францыі Аб Жуніёр Мванга 2003
19 Сьцяг Францыі ПА Абіб Дыяра 2004
23 Сьцяг Бразыліі Нап Анжэлу Габрыел (ар. Чэлсі) 2004
24 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Абакар Сыльля 2002
25 Сьцяг Францыі Аб Стывэн Базэя 2005
26 Сьцяг Францыі Нап Дылян Баква 2002
27 Сьцяг Малі ПА Ібраіма Сысако 1997
28 Сьцяг Францыі Аб Марвэн Сэная 2001
29 Сьцяг Францыі Аб Ісмаэль Дукурэ 2003
30 Сьцяг Гаіці Бр Аляксандар П’ер 2001
36 Сьцяг Марока Бр Аляа Бэляаруш 2002
Сьцяг Бразыліі ПА Андрэй Сантус (ар. Чэлсі) 2004

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]