Страхі жыцьця

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Страхі жыцьця
Аўтар Францішак Аляхновіч
Дата прэм’еры 1918
Месца прэм’еры Менск
Жанр драма

«Страхі жыцьця» — трохактавая драма беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў Менску ў верасьні 1918 году[1].

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сям’я беспрацоўнага архітэктара Сымона трывае шэраг няшчасьцяў праз галечу і беспрасьветнасьць існаваньня. Спачатку сьпіваецца галава сям’і. Дачка Юзя, каб неяк паправіць матэрыяльнае становішча, пачынае гандляваць целам. Ня маючы сродкаў на лекі памірае цяжка хворая жонка Сымона Альжбета. Неўзабаве і сама Юзя моцнае захворвае і ўрэшце прынімае атруту. Галава сям’і Сымон вырашае скончыць сваё жыцьцё самагубствам, аднак у выніку вар’яцее і забівае свайго сына Алеся.

Канцэпцыя герояў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Доктар філялягічных навук Валеры Марціновіч адзначае, што ў драме выведзена некалькі тыпаў сьветаўспрыманьня: апатычна-прагматычны (маці), безнадзейна-пэсымістычны (Юзя, Казік) і бунтарска-трагічны (Сымон). Адасоблены сын пакуль яшчэ знаходзіцца ў палоне неўсьвядомлена-трывожнага пачуцьця і наіўна-дзіцячага спадзяваньня на лепшы паварот абставінаў[2].

Водгукі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Максім Гарэцкі ў сваёй «Гісторыі беларускае літаратуры» дзяліўся ўражаньнямі па праглядзе п’есы:

Прачытаўшы ці паглядзеўшы на сцэне ўсе тры акты, мы так уражаны жахам гэтага зла, гэтых страхаў, што сэрца закіпае гняўлівым абурэньнем і напаўняецца смагаю новай творчасьці, жаданьнем зьніштожыць страхі старога сьвету і стварыць новае, ясьнеючае, ня блізкае да ўсякіх страхаў жыцьцё[3].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Францішак Алехновіч. Страхі жыцьця: драма ў 3 актах. — Вільня: Выдавецтва Народнага камісарыяту асьветы № 19, 1919. — 53 с.
  • Fr. Alechnowicz.. Strachy życia: dramat w 3 aktach: (tłumaczenie z białoruskiego). — Wilno: Wydawnictwo «Nowin Wileńskich», 1921. — 43 с.

Крытыка, рэцэнзіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Марціновіч А. Хто ж ён, Францішак Аляхновіч // Сувязь: Літ.-крытыч. арт.. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 10. — 253 с. — ISBN 5-340-01389-8
  2. ^ Максімовіч, В. А. «Новая драма» Францішка Аляхновіча // Беларуская літаратура пршай трэці XX стагоддзя / В. А. Максімовіч. — Мн.: Бел. навук, 2006. — С. 308. — 424 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0683-4
  3. ^ Максім Гарэцкі Гісторыі беларускае літаратуры. — Мн: 1992. — С. 362.