Струна (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Струна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Падлукі
Вусьце Страча
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Вобласьці Гарадзенская вобласьць і Сьвянцянскі раён
Даўжыня 31 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,5 м³/с
Плошча басэйну 194 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Струна́ — рака ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі й Летуве, правы прыток ракі Страчы (басэйн Нёману). Даўжыня 31 км (даўжыня ў межах Беларусі 18 км). Плошча вадазбору 194 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Асноўны прыток — рака Пеляка.

Пачынаецца ў Летуве, перасякае граніцу на паўночным захадзе ад хутару Рудня. Цячэ паўночнымі схіламі Сьвянцянскіх градаў, упадае ў Страчу за 2 км на поўнач ад вёскі Вялікія Стаўпяняты.

Даліна трапэцападобная, яе шырыня 0,2—0,5 км у высокай плыні, 1—1,5 км у сярэдняй і нізкай. Абалона вузкая. Рэчышча на працягу 10,3 км каналізаванае: ад чыгуначнага моста на дарозе мястэчка Лынтупы — места Пабрадзе да вёскі Масьцяны (6,3 км) і перад вусьцем (4 км). У нізкай плыні прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 352

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 352

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Струна (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў