Стэнлі Кубрык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэнлі Кубрык
Stanley Kubrick
аўтапартрэт, 1940-я
Дата нараджэньня 26 ліпеня 1928
Месца нараджэньня Нью-Ёрк, ЗША
Дата сьмерці 7 сакавіка 1999 (70 гадоў)
Месца сьмерці Гарпэндэн, Ангельшчына
Прычына сьмерці інфаркт міякарда
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, прадусар, сцэнарыст
Навуковая сфэра кінатэатар, кінарэжысура[d] і кінавытворчасьць[d]
Гады дзейнасьці 1951—1999
Дзеці Vivian Kubrick[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0000040
Сайт The Kubrісk Site
Подпіс Выява аўтографу

Стэ́нлі Ку́брык (па-ангельску: Stanley Kubrick; 26 ліпеня 1928 — 7 сакавіка 1999) — амэрыканскі кінарэжысэр і прадусар, шырока прызнаваны адным з самых таленавітых, уплывовых, наватарскіх кінэматаграфістаў канца XX стагодзьдзя. Фільмы Кубрыка, вялікая частка якіх зьяўляюцца экранізацыямі, насычаныя тэхнічным майстэрствам, наватарскім, часта знарочыста «скупым», падыходам да апавяданьня, а таксама тонкім даўгавечным досьціпам. Характэрнымі асаблівасьцямі ягонай творчасьці таксама зьяўляюцца спэцыфічнае выкарыстаньне буйных плянаў, незвычайнага панарамаваньня, наплыву, а таксама сьмелае ўжываньне папулярнай і клясычнай музыкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у раёне Мангэтане, у габрэйска-аўстрыйскай сям’і выхадцаў з Усходняй Эўропы. Ягоны бацька быў лекарам, захапляўся шахматамі й фатаграфіяй, чым зацікавіўся й хлопец. Ён таксама выявіў цікавасьць да джазу й граў на барабанах. У школе Кубрык ня быў выдатным вучнем і не атрымаў вышэйшай адукацыі. Калі яму споўнілася 17 гадоў, хлопец вырашыў заняцца фатаграфіяй. Ягоныя здымкі былі надрукаваныя ў часопісе Look, і з таго часу ён працаваў фотакарэспандэнтам. Неўзабаве пачаў наведваць Нью-Ёрскі музэй сучаснага мастацтва й часта хадзіў у кінатэатры. У 1947 годзе Стэнлі Кубрык ажаніўся са старой сяброўкай Тобай Мец. У 1951 годзе па парадзе сябра Кубрык пачаў здымаць кароткамэтражныя фільмы й рэклямныя ролікі. Пазьней ён сфакусаваўся на апавядальных фільмах і зьняў Fear and Desіre (1953), пра загінуўшых жаўнераў у тыле ворага на вайне. У 1955 годзе ён пераехаў у Галівуд, дзе зьняў фільм Kіller's Kіss (1954). The Kіllіng (1956) — пра баксэра Ўолтэра Карт’е ў канцы сваёй кар’еры, які патрапіў у арганізаваную злачыннасьць — стаў першым фільмам Кубрыка з удзелам прафэсійнай здымачнай брыгады; ня меў камэрцыйнага посьпеху, але атрымаў пазытыўныя водгукі ад крытыкаў.

Раньнія фільмы Кубрыка фінансаваліся яго сям’ёй ды сябрамі. Неўзабаве малады рэжысэр пасябраваў зь вядомым прадусарам Джэймсам Б. Гарысам, зь якім заснаваў фірму Harrіs-Kubrick Productіons, што фінансавала ягоныя наступныя фільмы.

Першым фільмам Кубрыка, што здабыў камэрцыйны посьпех і быў добра прыняты крытыкамі, стаў Paths of Glory (1957), заснаваны на апавяданьні пра Першую сусьветную вайну й зьняты ў Нямеччыне.

Павярнуўшыся да ЗША, Кубрык пачаў працаваць над фільмам One-Eyed Jacks (1961), але з-за канфлікту з Марлонам Брандо пакінуў здымкі . Пасьля гэтага ён пісаў сцэнары й быў запрошаны акторам-прадусарам Керкам Дугласам працаваць рэжысэрам у фільме Spartacus (1960). Здымкі выйшлі цяжкімі праз супярэчнасьці між Кубрыкам і Дугласам, але фільм меў посьпех і прынёс Кубрыку папулярнасьць.

Расчараваўшыся ў Галівудзе, рэжысэр пераехаў у 1962 годзе ў Ангельшчыну, дзе зьняў фільм «Лаліта» па апавяданьні Ўладзімера Набокава, які быў намінаваны на прэмію Оскар.

Наступны фільм Кубрыка, чорная камэдыя Dr. Strangelove or: How I Learned to Stop Worryіng and Love the Bomb (1964) па апавяданьні Red Alert Пітэра Джорджа, стаў культавым.

Потым рэжысэр цягам пяці гадоў працаваў над фільмам 2001: A Space Odyssey па раману Артура Кларка — навукова-фантастычнаю стужкай з наватарскімі спэцэфэктамі.

Іншыя фільмы Кубрыка: A Clockwork Orange, Barry Lyndon, The Shіnіng, Full Metal Jacket, Eyes Wіde Shut, якія таксама адрозьніваліся арыгінальнымі сцэнарамі й наватарствам.

Кубрык памёр 7 сакавіка 1999 году, незадоўга да сканчэньня здымак Eyes Wіde Shut. У яго таксама засталася пэўная колькасьць невыдадзеных працаў.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Першы кароткамэтражны фільм — «Дзень бітвы» зьявіўся ў 1951 годзе. Ён распавядаў пра баксэра Ўолтэра Карцье, які быў калісьці героем аднаго з фотарэпартажаў Кубрыка.
  • Рэжысэр Стывэн Гопкінз зьняў тэлевізійны фільм-фантазію, заснаваны на біяграфіі актора Пітэра Сэлерса, «Жыцьцё й сьмерць Пітэра Сэлерса» з Джэфры Рашам у галоўнай ролі, у якім распавядаецца таксама й пра ягоную сумесную працу са Стэнлі Кубрыкам на здымках фільму «Доктар Стрэйнджлаў».
  • Рэжысэр Браян Кук зьняў фільм «Быць Стэнлі Кубрыкам» з Джонам Малкавічам у галоўнай ролі, заснаваны на рэальных падзеях пра чалавека, які працаваў на адной здымачнай пляцоўцы са Стэнлі Кубрыкам і пасьля выдаваў сябе за яго.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стэнлі Кубрыксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Barson M., Wallenfeldt J., Bell A. Stanley Kubrick // Encyclopædia Britannica (брыт. анг.)Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.