Стэн Мікіта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Стэн Мікіта
Рост 175 см
Вага 77 кг
Пазыцыя Цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы правы
Грамадзянства
Дата нараджэньня 20 траўня 1940 (83 гады)
Месца нараджэньня Сокалчы, Славацкая рэспубліка
Дата сьмерці 7 жніўня 2018(2018-08-07)[1] (78 гадоў)
Выступаў за Чыкага Блэк Гокс
Нацыянальная зборная Канада
Гульнявая кар’ера 1958—1980
Заля славы — 1983

Станіслаў Мікіта (па-ангельску: Stanislav Mikita), арыгінальнае імя Станіслаў Гўот (па-славацку: Stanislav Guoth; 20 траўня 1940 году, Сокалчы, Славацкая рэспубліка — 7 жніўня 2018 году, Чыкага, ЗША) — канадзкі хакеіст славацкага паходжаньня, гулец клюбу Нацыянальнай хакейнай лігі «Чыкага Блэк Гокс». Лічыцца найлепшым цэнтральным нападнікам 1960-х[2][3].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Станіслаў Гўот нарадзіўся ў вёсцы Сокалчы (цяпер не існуе), і перад прыходам у Чэхаславаччыну камуністычнага рэжыму эміграваў зь цёцяй і дзядзем у Сэнт-Катарынс (Антарыё, Канада). Ад сваякоў і атрымаў новае прозьвішча Мікіта[4].

Гуляць у хакей пачаў за клюб Хакейнай асацыяцыі Антарыё «Сэнт-Катарынс Тыпіз», і пасьля трох зорных сэзонаў быў пераведзены ў ягоны старэйшы клюб «Чыкага Блэк Гокс». У сваім другім НХЛ-аўскім сэзоне (1961) заваяваў у складзе клюбу кубак Стэнлі, стаўшы першым у лізе па колькасьці закінутых у плэй-оф шайбаў (6).

Наступны сэзон стаў для Стэна прарыўным. Мікіта стаў зорным цэнтравым у славутым «скутэрным зьвяне» (разам з правым нападнікам Кэнам Ўорэмам і левымі Эбам МакДональдам і Дагам Монсам)[4]. Ён быў самым небясьпечным цэнтравым 60-х. Разам з Бобі Галам яны склалі найбольш магутную атаку «Блэк Гокс» дзесяцігодзьдзя, заўсёды лідзіруючы па колькасьці закінутых шайбаў. Спалучаючы спрактыкаваную абарону і рэпутацыю аднаго зь лепшых гульцоў на ўкідваньні з дапамогаю сваёй інавацыйнай скрыўленай клюшкі, Мікіта чатыры разы за дзесяцігодзьдзе ўзначальваў табліцу бамбардзіраў і ў 1966-67 роках падзяліўшы першы радок з Бобі Галам і ўсталяваўшы пэрсанальны рэкорд — 97 галоў.

Згаданая клюшка, якой карысталіся ў 1960-х Стэн Мікіта з паплечнікам Бобі Галам, мела больш закручаны крук, што давала значную перавагу нападнікам перад брамнікамі. У рэшце рэшт у 1970 НХЛ абмежавала крывізну крука да 1/2"[5].

На пачатку кар’еры Стэн Мікіта быў сярод найбольш штрафаваных гульцоў лігі, аднак пазьней намерыўся гуляць чысьцей і двойчы атрымліваў мэмарыяльны трафэй лэдзі Бінг за спартовыя паводзіны.

У 1973 року Мікіта разам з чыкагаўскім бізнэсоўцам Эрвам Цягнібыкам заснавалі Амэрыканскую хакейную асацыяцыю для слабачуючых, у якой выступалі глухія і гульцы з парушэньнямі слыху.

Апошнія сэзоны Стэна Мікіты былі азмрочаныя хранічнымі траўмамі сьпіны, і ў выніку ён завяршыў кар’еру гульца ў сэзоне 1979—1980 рокаў[4]. На той момант толькі Гордзі Гоў і Філ Эспазыта мелі большы паказьнік па колькасьці пунктаў, і толькі шэсьць гульцоў — па колькасьці праведзеных матчаў.

У 1983 року Мікіта быў уведзены ў Залю хакейнай славы, а ў 2002 — у славацкую Залю хакейнай славы. Цяпер ён зьяўляецца паслом добрай волі ў структуры «Блэкгокс»[6].

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэгулярны сэзон Плэй-оф
Сэзон Клюб Ліга Г Ш П Пт +/- Шт Б SH GW Г Ш П Пт Шт Б SH GW
1956—1957 Сэнт-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52 16 31 47 129 14 8 9 17 44
1957—1958 Сэнт-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 52 31 47 78 146 8 4 5 9 46
1958-59 Сэнт-Катарынс Тыпіз ХЛА-мол. 45 38 59 97 197
1958-59 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 3 0 1 1 4
1959-60 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 67 8 18 26 119 3 0 1 1 2
1960-61 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 66 19 34 53 100 12 6 5 11 21
1961-62 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 70 25 52 77 97 12 6 15 21 19
1962-63 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 65 31 45 76 69 6 3 2 5 2
1963-64 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 70 39 50 89 146 14 1 7 7 3 6 9 8
1964-65 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 70 28 59 87 154 8 0 6 14 3 7 10 53
1965-66 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 68 30 48 78 58 11 1 1 6 1 2 3 2
1966-67 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 70 35 62 97 12 8 1 5 6 2 2 4 2
1967-68 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 72 40 47 87 -3 14 13 2 8 11 5 7 12 6 3 0 0
1968-69 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 74 30 67 97 +17 52 7 3 2
1969-70 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 76 39 47 86 +29 50 7 0 8 8 4 6 10 2 3 0 1
1970-71 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 74 24 48 72 +21 85 7 0 4 18 5 13 18 16 1 0 1
1971-72 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 74 26 39 65 +16 46 5 0 6 8 3 1 4 4 0 0 0
1972-73 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 57 27 56 83 +31 32 7 1 5 15 7 13 20 8 1 0 2
1973-74 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 76 30 50 80 +24 46 6 2 1 11 5 6 11 8 1 0 1
1974-75 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 79 36 50 86 +14 48 12 0 6 8 3 4 7 12 1 0 1
1975-76 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 48 16 41 57 -4 37 6 0 1 4 0 0 0 4 0 0 0
1976-77 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 57 19 30 49 -9 20 6 1 4 2 0 1 1 0 0 0 0
1977-78 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 76 18 41 59 +18 35 6 0 2 4 3 0 3 0 2 0 0
1978-79 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 65 19 36 55 +3 34 4 0 1
1979-80 Чыкага Блэк Гокс НХЛ 17 2 5 7 +2 12 0 0 0
Агулам у ХЛА-мол. 149 85 137 222  — 472  —  — 22 12 14 26 90  —  —
Агулам у НХЛ 1394 541 926 1467 +159 1270 127 12 67 155 59 91 150 169 12 0 6

Узнагароды і дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^  Diamond, Dan Total Hockey. — Toronto: 1998. — С. 1794. — ISBN 0-8362-7114-9
  3. ^  Fischler, Stan 20th Century Hockey Chronicle. — Lincolnwood, IL: 1999. — С. 277. — ISBN 1-7853-3504-8
  4. ^ а б в Mikita, Stan (анг.) Biography — Honoured Player — Legends of Hockey. Hockey Hall of Fame and Museum. Праверана 7 чэрвеня 2014 г.
  5. ^ Puck Daddy. The 10 best player-inspired NHL rules changes (анг.) NHL Blog. Yahoo! Sports. Праверана 7 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ Hall Of Famer Savard Named Blackhawks Ambassador (анг.). Чыкага Блэкгокс (13 лістапада 2008). Праверана 7 чэрвеня 2014 г.
  7. ^ а б в г д е Stan Mikita (SVK) (анг.) Eurohockey Праверана 7 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Піт Мартын
Капітаны Чыкага Блэкгокс
1976–77
зь Пітам Мартынам
Наступнік
Кіт Магнусан
Папярэднік
Бобі Гал
Уладальнік трафэю Гарта Наступнік
Філ Эспазыта
Папярэднік
Гордзі Гоў
Бобі Гал
Уладальнік трафэю Арта Роса
1964, 1965
1967, 1968
Наступнік
Бобі Гал
Філ Эспазыта
Папярэднік
Алекс Дэльвэкіё
Уладальнік трафэю лэдзі Бінг
1967, 1968
Наступнік
Алекс Дэльвэкіё