Суботнікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 04:19, 7 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Суботнікі
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Вышыня: 156 м н. у. м.
Насельніцтва: 776 (2000)
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
Аўтамабільны код: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°06′ пн. ш. 25°45′ у. д. / 54.1° пн. ш. 25.75° у. д. / 54.1; 25.75Каардынаты: 54°06′ пн. ш. 25°45′ у. д. / 54.1° пн. ш. 25.75° у. д. / 54.1; 25.75
Суботнікі на мапе Беларусі
Суботнікі
Суботнікі
Суботнікі
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Субо́тнікі — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Гаўя. Цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 776 чал. (2000). Знаходзяцца за 18 км на поўнач ад Іўя, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя, на аўтамабільнай дарозе Іўе — Салечнікі.

Суботнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

Цяперашнюю назву Суботнікі трывала носяць з XVII ст., да таго звычайна згадваюцца (яшчэ з Вітаўтавых часоў) як Геранёны Драўляныя альбо Геранёны Манівідавы (паводле імя Войцеха Манівіда).

Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1636 на сродкі князя Альбрэхта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных збудавалі драўляны касьцёл (не захаваўся).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Суботнікі апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Станам на 1885 у мястэчку было 44 двары, дзейнічалі касьцёл і капліца, працавалі школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), бровар, крама і карчма, праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы. На 1890 тут было 39 двароў, працавалі млын і бровар — уласнасьць Умястоўскіх[1].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Суботнікі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Валожынскага (з 1926 году Лідскага) павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час тут было 99 двароў.

Ад верасьня 1939 году Суботнікі — у Беларускай ССР, дзе з 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Іўеўскага раёну. На 2000 у вёсцы было 316 двароў.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Суботніках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Касьцёл Сьв. Уладзіслава (1904—1907)
  • Могілкі каталіцкія

Вядомыя асобы

  • Зянон Пазьняк (нар. 1944) — беларускі палітык і грамадзкі дзяяч, археоляг, мастацтвазнавец, пісьменьнік і паэт
  • Янка Пазьняк (18871939) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч, выдавец і публіцыст

Крыніцы

  1. ^ Уладзімір Бянько. Суботнікі // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 438.
  2. ^ Subotniki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola. — Warszawa, 1890. S. 522.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Суботнікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў