Сувалкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сувалкі
лац. Suvałki
польск. Suwałki
У цэнтры места
У цэнтры места
Герб Сувалкаў
Першыя згадкі: 1690
Краіна: Польшча
Плошча: 65,24 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 69 340 чал.
шчыльнасьць: 1062,84 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 087
Паштовыя індэксы: ад 16-400 да 16-403
Нумарны знак: BS
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 22.93333° у. д. / 54.1; 22.93333Каардынаты: 54°6′0″ пн. ш. 22°56′0″ у. д. / 54.1° пн. ш. 22.93333° у. д. / 54.1; 22.93333
Сувалкі на мапе Польшчы
Сувалкі
Сувалкі
Сувалкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.um.suwalki.pl/

Сува́лкі (польск. Suwałki) — места ў Польшчы, на рацэ Чорнай Ганчы. Адміністрацыйны цэнтар мескай гміны і Сувальскага павету Падляскім ваяводзтве. Насельніцтва на 2017 год — 69 554 чалавекі.

Сувалкі — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму ратуша, збор эвангелісцкі, Катэдральны касьцёл і Прачысьценская царква, помнікі архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саборная царква, 1882 г.

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Сувалкі датуецца 1688 годам. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва і знаходзіліся ў валоданьні ордэна камэдулаў. Ордэн атрымаў каралеўскія наданні ў 1667 годзе і засяляў падначаленыя сабе землі жыхарамі Падляшша і мазурамі.

26 красавіка 1710 году кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны выдаў прывілей на заснаваньне места ў Сувалках. У 1720 годзе места атрымала Магдэбурскае права і герб: тры пагоркі, сярэдні вянчае крыж з надзетай на яго каронай, з бакоў пагоркаў выявы Сьвятога Рамуальда і Сьвятога Роха[1]. Таксама мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвыя таргі і 4 кірмашы на год.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сувалкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1816 годзе сталі сталіцай ваяводзтва Царства Польскага (з 1867 году — цэнтрам гебэрні).

На 1800 год у Сувалках было 214 будынкаў, на 1827 год — 235. На 1857 год у месьце было 152 мураваныя і 797 драўляных будынкаў. У канцы XIX ст. у Сувалках дзейнічалі касьцёл, царква, збор эвангеліскі і малітоўны дом, працавалі 2 гімназіі і 3 пачатковыя школы, шпіталі — хрысціянскі, іўдзейскі і вайсковы, прытулак для бедных.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сувалкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Сувалкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сувалкі знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1999 гадох Сувалкі былі цэнтрам Сувальскага ваяводзтва.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 1184 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 2116 чал.; 1857 год — 11 273 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 69 554 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (XIX — XX стагодзьдзі; фрагмэнты)
  • Збор эвангелісцкі (1838–1841)
  • Касьцёл Сьвятога Аляксандра (1825)
  • Могілкі: каталіцкія, мусульманскія, праваслаўныя, юдэйскія, эвангелісцкія
  • Ратуша (1844)
  • Царква Аляксандра Неўскага (1900; мураўёўка, перабудаваная пад касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1838—1840; цяпер касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса)
  • Царква Ўсіх Сьвятых (1892)
  • Чыгуначная станцыя (1896)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сынагога Вялікая (1821)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 239.
  2. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
  3. ^ Chlebowski B. Suwałki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 612.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]