Сувэрэнная дзяржава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сувэрэнныя дзяржавы Эўропы

Сувэрэнная дзяржава — дзяржава з вызначанай тэрыторыяй, на якой яна ажыцьцяўляе ўнутраны і вонкавы сувэрэнітэт, нязьменнасьць насельніцтва, урад, незалежнасьць ад іншых дзяржаваў і ўплываў, і магчымасьць уваходзіць у стасункі зь іншымі сувэрэннымі дзяржавамі. Урад сувэрэннай дзяржавы ўтрымлівае прававы тытул па ўсёй нутранай маёмасьці. Таксама гэтае азначэньне разумее пад сабой дзяржаву, якая не зьяўляецца залежнай альбо суб’ектам у дачыненьні іншай дзяржавы. У абстрактных тэрмінах сувэрэнная дзяржава ня можа існаваць без прызнаньня іншымі сувэрэннымі дзяржавамі, непрызнаным дзяржавам часьцяком цяжка ажыцьцяўляць поўнасьцю дыпляматычныя адносіны зь іншымі сувэрэннымі дзяржавамі.

Слова «краіна» часьцяком у побыце выкарыстоўваецца для абазначэньня сувэрэнных дзяржаваў, аднак першапачаткова такія назвы абазначаюць толькі геаграфічны рэгіён, а затым ягонае значэньне стала распаўсюджвацца на сувэрэнную дзяржаву, якая кіруе геаграфічным рэгіёнам.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]