Сукупны ўнутраны прадукт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сукупны ўнутраны прадукт (СУП, ВУП) — валавы ўнутраны прадукт, абагульняючы эканамічны статыстычны паказчык; паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслугаў, створаных у межах краіны як рэзыдэнтамі, так і нерэзыдэнтамі. Зьяўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага разьвіцьця краіны.

Разьлічваецца трыма мэтадамі: па даходах, па выдатках, і мэтадам даданага кошту. Прымяняецца ў Сыстэме нацыянальных контаў (СНК). На коньце «Вытворчасьць» СНК СУП вылічваецца як розьніцца між аб'ёмамі сукупнага выпуску і прамежнага спажываньня, на коньце «Стварэньне даходаў» — як сума аплочваньня працы наёмных работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасьць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а ў коньце «Выкарыстаньне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажываньне і ашчаджэньні.

СУП адрозьніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажываньня асноўнага капіталу. СУП разьлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны СУП). Для вывучэньня дынамікі СУП прымяняюцца сталыя цэны. Рэальны СУП разьлічваецца мэтадам дэфлятаваньня.

СУП на душу насельніцтва вылічваецца дзяленьнем СУП на колькасьць жыхароў краіны. Для большае якасьці параўнаньня ён часта падаецца з папраўкай на розьніцу цэнаў у розных краінах.

СУП паказвае толькі грашовы эквівалент усяе створанае прадукцыі, а ня якасьць прадукцыі, таму ня можа прымяняцца для параўнаньня дабрабыту і якасьці жыцьця. Для гэтага існуюць іншыя паказчыкі, як Індэкс чалавечага разьвіцьця.

Унізе паказаныя краіны з найбольшымі СУП у мільярдах даляраў ЗША:

Мейсца Краіна 1980 1990 2000 2003 2009
1. ЗША 2.795,600 5.803,300 9.824,700 10.857,200 14.256,275
2. Японія 1.072,900 3.052,200 4.766,100 4.290,700 5.068,059
3. Нямеччына 826,100 1.547,000 1.875,200 2.386,200 3.352,742
4. Вялікабрытанія 536,700 994,600 1.440,900 1.775,000 2.183,607
5. Францыя 682,400 1.219,800 1.313,300 1.731,600 2.675,951
6. Італія 454,600 1.104,500 1.077,600 1.455,400
7. Кітай 301,500 387,800 1.080,800 1.372,000
8. Канада 268,900 582,700 724,200 850,500
9. Гішпанія 221,800 511,500 562,800 827,100
10. Мэксыка 202,000 262,700 581,400 611,600
11. Індыя 175,500 313,100 460,800 556,100
12. Паўднёвая Карэя 62,200 252,600 461,500 520,900
13. Нідэрлянды 178,400 295,500 371,600 509,300
14. Аўстралія 156,700 307,900 378,700 508,200
15. Бразылія 148,900 465,000 599,800 507,000
16. Расея 42,000 85,600 259,700 428,800
17. Швайцарыя 107,600 229,500 240,400 314,000
18. Бэльгія 121,700 197,800 228,700 300,800
19. Швэцыя 128,900 238,300 239,800 297,500
20. Тайвань 41,400 160,400 309,600 288,800
21. Аўстрыя 80,200 162,100 191,200 251,000

СУП Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сярэдзіну 2004 году СУП Беларусі склаў 16,4 трлн беларускіх рублёў. Па прагнозе МВФ, рост СУП у 2004 годзе ў параўнаньні з 2003 годам сладзе 6,4%. Рост СУП за 2003 год склаў 6,8%, за 2002 год — 4,7%.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]