Сусьветны эканамічны форум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лягатып Сусьветнага эканамічнага форума

Сусьветны эканамічны форум (СЭФ) — швайцарская няўрадавая арганізацыя, найбольш вядомая арганізацыяй штогадовых сустрэч у Давосе. На сустрэчы запрашаюцца вядучыя кіраўнікі бізнэсу, палітычныя лідэры, вядомыя мысьляры і журналісты. Прадметам абмеркаваньня зьяўляюцца найбольш вострыя сусьветныя праблемы, у тым ліку ахова здароўя і ахова навакольнага асяродзьдзя.

Пра форум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Створаны ў 1971 годзе. Членамі СЭФ зьяўляюцца каля 1000 буйных кампаній і арганізацый з розных краін сьвету. Пастаянны выканаўчы орган — Рада дырэктараў. Штаб-кватэра разьмешчаная ў прыгарадзе Жэнэвы — Калоньі. Бюджэт фармуецца за кошт штогадовых членскіх узносаў і сродкаў, якія ўносяцца удзельнікамі Форума. Склад удзельнікаў штогод пераглядаецца.

Заснавальнік і нязьменны кіраўнік СЭФ — прафэсар з Швайцарыі Кляўс Шваб.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сусьветны эканамічны форумсховішча мультымэдыйных матэрыялаў