Сутна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сутна
польск. Sutno
Сутна
Першыя згадкі: 1528
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сямяціцкі
Гміна: Мельнік
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-307
Нумарны знак: BSI
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.31667° пн. ш. 23.06667° у. д. / 52.31667; 23.06667Каардынаты: 52°19′0″ пн. ш. 23°4′0″ у. д. / 52.31667° пн. ш. 23.06667° у. д. / 52.31667; 23.06667
Сутна на мапе Польшчы
Сутна
Сутна
Сутна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Су́тна (па-польску: Sutno) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мельнік.

Побач зь вёскай працякае рака Заходні Буг.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці палякі, каталіцкага веравызнаньня (парафія сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Няміраве[2]). Невялікая частка насяленьня праваслаўныя (прыход Нараджэньня Прасьвятой Багародзіцы ў Мельніку), па паходжаньні этнічныя беларусы.

Капліца Маці Божай Вастрабрамскай (1983 г.).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска была заснаваная ў 1528 г. Станіславам і Марцінам Сутнямі. Да 1620 г. прыналежала да катліцкай парафіі ў Мельніку, а пасьля прайшла ў наваствораную парафію ў Няміраве. У 1843 г. у вёсцы пражывалі 154 жыхары, а ў невялікім фальварку побач зь вёскай яшчэ 24 чалавекі. Вядома, што ў гэты час у сядзібе маёнтку існавала невялікая каталіцкая каплічка[3]. У міжваенны пэрыяд Сутна прыыналежала да гміны Радзівілаўка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 358 жыхароў (330 каталікоў ды 28 праваслаўных, 351 жыхароў было запісаных палякамі і толькі 7 беларусамі)[4]. 22 чэрвеня 1941 г. уступаючыя тут немцы забілі 16 жыхароў Сутна. У гонар растраляных Антон Сідарэвіч пабудаваў у 1951 г. невялікую капліцу, якая ў 1983 г. была разбудаваная, а ў 1992 г. асьвяшчоная ў гонар Маці Божай Вастрабрамскай[3].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]