Сутыкненьне двух зьнішчальнікаў пад Бярозай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сутыкненьне двух зьнішчальнікаў пад Бярозай
Зьвесткі пра катастрофу
Дата 22 красавіка 2010 г.
Характар Сутыкненьне ў паветры
Прычына Прычыны здарэння расследуюцца камісіяй Міністэрства абароны[1]
Месца катастрофы Бяроза, Берасьцейская вобласьць
Пункт вылету 927‑я зьнішчальная авіяцыйная база
Паветранае судна
Назва самалёта МіГ‑29 (2 самалёты)
Пасажыры 0
Экіпаж 2[1]
Загінулі 0[1]
Выжылі 2

Сутыкненьне двух зьнішчальнікаў пад Бярозай — авіяцыйнае здарэньне, якое адбылося 22 красавіка 2010 году каля 927‑й зьнішчальнай авіяцыйнай базы.

У выніку адна з машын атрымала пашкоджаньні, лётчык здолеў вывесьці зьнішчальнік у раён 210‑га авіяцыйнага палігона ў адсутнасьці на зямлі населеных пунктаў і катапультаваўся. Другая машына пасьпяхова прызямлілася на базавым аэрадроме[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Жыцці лётчыкаў па-за небяспекай // Міністэрства абароны РБ, 22 красавіка 2010. Статычная вэрсія