Су-24

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Су-24

Су-24 ВПС Беларусі на авіяшоў у Радаме
Павозка (экіпаж), чал.: 2
Краіна-вытворца: СССР
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Канструктар: (КБ Сухога)
Першы палёт: 17 студзеня 1970
Вытворца: НАВА імя Чкалава
Памеры:
даўжыня, м: 24,594
Вышыня, м: 6,193
Маса:
Пусты, кг: 22 300
Максымальная, кг: 39 700
Рухавікі:
Рухавікі: 2 × АЛ-21Ф-31
Цяга на фарсажы, кгс: 2 × 11500
Характарыстыкі:
Баявы радыюс, км: 560
Практычная столь, м: 17 100
Узбраеньне:
Абарончае: ГШ-6-23

Су-24 (Т-6, паводле кадыфікацыі НАТО: па-ангельску: Fencer — «фэхтавальнік») — савецкі і расейскі франтавы бамбавік з крылом зьмяняльнай стрэлавіднасьці, прызначаны для нанясеньня ракетна-бомбавых удараў у простых і складаных мэтэаўмовах, днём і ўначы, у тым ліку на малых вышынях з прыцэльнай паразай наземных і надводных мэтаў.

Выпускаўся на Новасыбірскам авіязаводзе і КНААВА. Сэрыйная вытворчасьць усіх мадыфікацыяў спынена ў 1993 годзе.

Канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самалёт уяўляе сабою двухрухавіковы высакаплан з крылом зьменнай стрэлабачнасьці. У залежнасьці ад рэжыму палёту пярэднія часткі крыла (кансолі) усталёўваюцца ў адно з чатырох становішчаў — 16° на ўзьлёце і пры пасадцы, 36° у крэйсэрскім дагукавым палёце, 45° пры баявым манэўраваньні і 69° пры палёце на калягукавых і звышгукавых хуткасьцях. На самалёце трохстоечнае прыбіральнае шасі. Фюзэляж паўманакокавай канструкцыі, кабіна двухмесная. Лётчык і штурман разьмяшчаюцца побач, «плячом да пляча», кіраваньне падвойнае. Катапультные крэслы тыпу Да-36ДМ.

На самалёце ўсталяваны два рухавікі ТРДДФ АЛ-21Ф-31 зь цягай на фарсажы 2×11500 кгс. Паліўная сістэма мае ёмістасьць 11 700 літраў, плюс магчымая падвеска двух дадатковых бакаў па 3000 л кожны, што павялічвае перагоначную далёкасьць да 2850 км.

У насавой частцы машыны маецца прыбіраная штанга палівапрыёмніка паветранай запраўкі па сыстэме «шланг-конус».

Бартавая лічбавая прыцэльна-навігацыйная сыстэма ПНС-24 «Пума» (вага 837 кг) з РЛС пярэдняга агляду «Арыён-А» і РЛС папярэджаньня аб сутыкненьні пры нізкавысотным палёце «Рэльеф» забясьпечвае аўтаматычны пералёт самалёта ў зададзены раён, палёт па запраграмаваным маршруце, аўтаматычнае вяртаньне на свой аэрадром і заход на пасадку да вышыні 40—50 мэтраў. Таксама маецца рэжым аўтаматычнага нізкавысотнага палёту з абмінаньнем рэльефу мясцовасьці. Максымальная ўзьлётная маса машыны — 39,7 т, максымальная хуткасьць палёту на вышыні складае 1700 км/г, столь — 17 100 м. Некаторыя тэхнічныя рашэньні пры праектаваньні Су-24 былі запазычаны ў амэрыканскага зьнішчальніка-бамбавіка F111.

Карыстальнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сьцяг Расеі 335 Су-24М, 30 Су-24М2, 100 Су-24МР (на 2010 год) [1]
  • Сьцяг Украіны 36 Су-24М у войсках (усяго каля 80), 23 Су-24МР на 2010 год [2]
  • Сьцяг Альжыру 38 на 2010 год [3]
  • Нацыянальны сьцяг Беларусі 35 на 2010 год [4][5]
  • Сьцяг Узбэкістана 34 на 2010 год [6]
  • Сьцяг Ірану 30 на 2010 год [7]
  • Сьцяг Сырыі 20 на 2010 год [8]
  • Сьцяг Анголы 12 на 2010 год [9]
  • Сьцяг Казахстану 12 на 2010 год [10]
  • Сьцяг Азэрбайджану 5 на 2010 год [11]
Гармата ГШ-6-23

Баявое ўжываньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Military Balance 2010. p.-228
  2. ^ The Military Balance 2010. p.-197
  3. ^ The Military Balance 2010. p.-246
  4. ^ The Military Balance 2010. p.-178
  5. ^ http://nn.by/?c=ar&i=56472
  6. ^ The Military Balance 2010. p.-373
  7. ^ The Military Balance 2010. p.-253
  8. ^ The Military Balance 2010. p.-273
  9. ^ The Military Balance 2010. p.-294
  10. ^ The Military Balance 2010. p.-365
  11. ^ The Military Balance 2010. p.-177
  12. ^ Вынікі вайны: сьвет зьмяняецца
  13. ^ http://lenta.ru/news/2010/08/04/casualties/
  14. ^ ВПС РФ страцілі падчас канфлікту з Грузіяй сем самалётаў — эксперт
  15. ^ Аляксей Мікольскі. Агонь вялі па сваіх
  16. ^ Gunfire rings out in Libyan capital (CNN, 5.03.2011)
  17. ^ Libya rebels battle against Qaddafi air force (CBS, 5.03.2011)
  18. ^ Блог тэлекампаніі Аль-Джазіра за 6.3.2011 (дзьве фатаграфіі зьбітага самалёта)