Сшытак сьмерці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сшытак сьмерці

Сшытак сьмерці (па-японску: デスノート) — манга, напісаная японскім пісьменьнікам Цугумі Огба і намаляваная японскім мангакам-мастаком Такэсі Обата. Таксама на бызе мангі выпушчаныя анімацыйны сэрыял (анімэ), два фільмы, гульнявыя фільмы і відэагульні. Паводле апытаньня, праведзенага ў 2007 годзе міністэрствам культуры Японіі, займае 10-е месца сярод лепшай мангі ўсіх часоў[1].

У аснову сюжэту легла філязофская ідэя: «ці мажліва дамагчыся выгоды для адных людзей шляхам забойства іншых». Аўтар прыдумаў арыгінальную гісторыю, у якой адлюстроўваецца сутнасьць таго, што б магло быць зь сьветам, калі б чалавек мог беспакарана забіваць адных людзей, каб зрабіць лепшым жыцьцё астатніх. Цуґумі Оба разглядае рэакцыю як самога забойцы, яго матывы і жаданьні, так і рэакцыю грамадзтва на дзеяньні забойцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]