Сібірская фэдэральная акруга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сыбірская фэдэральная акруга»)
Сібірская фэдэральная акруга
Сибирский федеральный округ
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус фэдэральная акруга
Уваходзіць у Расея
Адміністрацыйны цэнтар Новасібірск
Улучае 12 суб’ектаў фэдэрацыі
Найбольшы горад Новасібірск
Іншыя буйныя гарады Новасібірск, Омск, Краснаярск
Дата ўтварэньня 13 траўня 2000
Прадстаўнік прэзыдэнта Мікалай Рагожкін
Насельніцтва (2016)
19 320 640
(13,19%)
Шчыльнасьць 3,76 чал./км²
Плошча 5 144 953 км² (30,09%)
Месцазнаходжаньне Сібірскай фэдэральнай акругі
Сібірская фэдэральная акруга на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Сібірская фэдэральная акруга (па-расейску: Сибирский федеральный округ) — фэдэральная акруга ў сібірскай частцы Расеі. Утвораная ў Расейскай Фэдэрацыі ўказам прэзыдэнта РФ ад 13 траўня 2000 году. Мае ў сваім складзе 12 суб’ектаў, сярод якіх ёсьць як рэспублікі, так і аўтаномныя і нацыянальныя ўтварэньні і рэгіёны. Тэрыторыя акругі складае 30% ад тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі (другая па памеры, не нашмат саступае Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе). Акруга мае ў сваім складзе, як сухапутную міжнародную мяжу — Паўднёвую Сібірскую мяжу акругі і Расейскай Фэдэрацыі, так і марскую міжнародную мяжу — Паўночную Сібірскую мяжу акругі і Расейскай Фэдэрацыі. Галоўная ўправа акругі разьмешчана ў найбуйнейшым месьце акругі Новасібірску.

Прававы стан акругі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэдэральная акруга не зьяўляецца часткай адміністрацыйнага дзяленьня Расейскай Фэдэрацыі (суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі).

Буйныя месты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Месты больш за 100 тысячаў чалавек

Новасібірск 1 567 087
Омск 1 173 854
Краснаярск 1 052 218
Барнаул 635 550
Іркуцк 620 099
Томск 569 428
Новакузьнецк 550 127
Кемерава 549 159
Улан-Удэ 426 650
Чыта 339 453
Брацк 236 313
Ангарск 227 507
Бійск 203 832
Пракоп’еўск 200 547
Нарыльск 176 251
Абакан 176 212
Рубцоўск 146 394
Кызыл 114 181
Северск 108 105
Ачынск 106 029
Берцк 102 608

Склад акругі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сібірская фэдэральная акруга
Сібірская фэдэральная акруга
Сьцяг Вобласьць, край, рэспубліка Плошча, км² Насельніцтва, чал. Месца галоўнай управы
1 Рэспубліка Алтай 92 903 215 263 Горна-Алтайск
2 Алтайскі край 167 996 2 376 660 Барнаул
3 Рэспубліка Буратыя 351 334 982 314 Улан-Удэ
4 Забайкальскі край 431 892 1 082 633 Чыта
5 Іркуцкая вобласьць 774 846 2 412 138 Іркуцк
6 Кемераўская вобласьць 95 725 2 717 176 Кемерава
7 Краснаярскі край 2 366 797 2 865 908 Краснаярск
8 Новасібірская вобласьць 177 756 2 761 659 Новасібірск
9 Омская вобласьць 141 140 1 977 630 Омск
10 Томская вобласьць 314 391 1 076 959 Томск
11 Рэспубліка Тува 168 604 315 532 Кызыл
12 Рэспубліка Хакасія 61 569 536 768 Абакан