Сывасспор Сывас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сывасспор
Заснаваны 1967
Горад Сывас, Турэччына
Стадыён Сывас
Умяшчальнасьць: 27 532
Прэзыдэнт Мэджнун Ат’якмаз[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 14 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sivasspor.org.tr

«Сывасспор» (па-турэцку: Sivasspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Сывасу. Заснаваны ў 1967 годзе. Уладальнік Кубка Турэччыны (2022).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сывасспор» быў утвораны 14 траўня 1932 году, але першапачаткова меў назоў «Сывас Генчлык». Клюбнымі колерамі абразу сталі чырвоны і белыя, якія ўсьцяж выкарыстоўваюцца клюбам. Доўгі час каманда мела аматарскі статус. Да сярэдзіны 1960-х гадоў «Сывас Генчлык» аб’яднаўся зь яшчэ двума клюбамі гораду з мэтай узмацненьня, але прафэсійны статус атрымаць і пасьля гэтага не атрымалася.

Толькі ў 1967 годзе «Сывасспор» атрымаў прафэсійны статус і запрашэньне выступаў у чэмпіянаце Турэччыны. Справа палягала ў тым, што за некалькі гадоў да таго Турэцкая футбольная фэдэрацыя пастанавіла стварыць трэці дывізіён, куды былі запрошаныя новыя клюбы. У тым жа годзе, але 17 верасьня, падчас матчу супраць «Кайсэры Эрджыесспор» (зь якога пазьней утварыўся «Кайсэрыспор») на стадыёне Кайсэры Ататурк здарылася катастрофа калі заўзятары клюбаў спрычынілі бойку, у якой загінулі 40 чалавек і яшчэ сама меней 300 чалавек атрымалі траўмы. Практычна ўсе ахвяры былі прыхільнікамі «Сывасспору». Сам матч быў завершаны зь лікам 1:0 на карысьць клюбу з Кайсэры. Падчас свайго першага прафэсійнага сэзону «Сывасспор» заняў 16 месца ў сваёй групе, на чатыры пункты адстаючы ад вылету. У наступныя сэзоны клюб таксама ня меў добрых вынікаў, але ўжо ў сэзонах 1971—1972 і 1972—1973 гадоў наблізіўся да прасоўваньня да дывізіёну вышэй, саступіўшы «Шэкерспору» і «Адана Дэмірспору» адпаведна.

«Сывасспор» яшчэ доўгі час праводзіў у найніжэйшых лігах пакуль не атрымаў перамогу ў Другой лізе ў 2005 годзе, атрымаўшы прасоўваньне да Супэрлігі. У дэбютным сэзоне спартоўцы занялі 8 радок. Да ключовых перамог падчас сэзону ў матчах супраць «Бэшыкташу» і «Генчлербірлігі» каманду прывёў Вэрнэр Лёрант. Сапраўднага посьпеху сывасцы дамагліся ў сэзоне 2007—2008 гадоў, калі клюб фінішаваў чацьвертым, зарабіўшы аднолькавую колькасьць пунктаў разам з «Фэнэрбахчэ» і «Бэшыкташам» і саступіўшы толькі ў розьніцы забітых і прапушчаных галоў. У наступным сэзоне 2008—2009 гадоў «Сывасспорт» скончыў сэзон другім, прапусьціўшы наперад «Бэшыкташ» і атрымаў права згуляць за выхад у групавы розыгрыш Лігі чэмпіёнаў. Дэбют у галоўным турніры Эўропы быў няўдалы, то бок клюб у гасьцях у бэльгійскага «Андэрлехту» атрымаў зьнішчальную паразу зь лікам 5:0. Перамога зь лікам 3:1 у матчы ў адказ ужо не дазволіла клюбу крочыць далей у турніры. У розыгрышу Лігі Эўропы, куды «Сывасспор» адразу патрапіў, клюб таксама чакала няўдача — з агульным лікам 5:0 у двубоі туркі саступілі ўкраінскаму «Шахтару».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 4 сакавіка 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
3 Сьцяг Турэччыны Аб Угур Чыфтчы 1992
4 Сьцяг Габону Аб Аарон Апіндангае 1992
8 Сьцяг Грэцыі ПА Харыс Харысіс 1995
9 Сьцяг Альбаніі Нап Рэй Манай 1997
10 Сьцяг Камэруну Нап Клінтан Н’Жы 1993
12 Сьцяг Турэччыны ПА Ібрагім Акдаг 1991
13 Сьцяг Сэрбіі Бр Джорджэ Нікаліч 1997
14 Сьцяг Малі Аб Самба Камара 1992
16 Сьцяг Турэччыны Нап Бурак Кападжак (ар. Фэнэрбахчэ) 1999
17 Сьцяг Турэччыны Нап Эмрах Башсан 1992
19 Сьцяг Чэхіі ПА Роман Квет (ар. Вікторыя Пл.) 1997
20 Сьцяг Турэччыны ПА Керэм Кесьгін (ар. Бэшыкташ) 2000
21 Сьцяг Турэччыны Нап Эмрэ Гекай 2006
23 Сьцяг Турэччыны Аб Алаадын Акумуш 1995
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
30 Сьцяг Харватыі ПА Міё Цакташ 1992
33 Сьцяг Турэччыны ПА Бартуг Элмаз (ар. Фэнэрбахчэ) 2003
35 Сьцяг Турэччыны Бр Алі Шашал Вурал 1990
37 Сьцяг Турэччыны ПА Хакан Арслан 1988
44 Сьцяг Грэцыі Аб Ахілеас Пунгурас 1995
55 Сьцяг Гвінэі Нап Фадэ Куата 1990
58 Сьцяг Турэччыны Аб Зія Эрдал (капітан) 1988
69 Сьцяг Турэччыны Аб Мэхмэт Албайрак 2004
88 Сьцяг Турэччыны Аб Джанэр Асманпаша 1988
90 Сьцяг Узбэкістана Нап Азізбэк Тургунбоеў 1994
91 Сьцяг Турэччыны Бр Хюсэйн Арслан 1999
95 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Квінсі Мэніг 1995
99 Сьцяг Турэччыны Аб Мурат Палулі 1994

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]