Сываш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Спадарожны здымак Сывашу

Сываш альбо Гнілое мора (па-ўкраінску: Сиваш, Гниле Море, па-крымскататарску: Sıvaş, Çürük Deñiz) — сыстэма мелкаводных заліваў на захадзе Азоўскага мора, ад якога аддзяляецца Арабацкай касой і спалучаецца з ім празь Генічэскі праліў.

Складаецца з 11 салёных ды горка-салёных заліваў.

  • Даўжыня каля 200 км.
  • Шырыня 2-35 км.
  • Глубіня — да 3,5 м.

Плошча ня ёсьць устойлівай, у сярэднім — 2 400 км2, з якіх каля 100 км2 прыходзіцца на выспы і 560 км2 — на тэрыторыі, якія толькі прыядычна аказваюцца пад вадой.

Жывіцца водамі Азоўскага мора, ў Сываш упадаюць рэкі Салгыр, Чуруксу ды ін., якія летам часта перасыхаюць. Зімой Сываш замярзае, тэмпэратура вады ў цёплы пэрыяд вагаецца ад +20 да +32 °C.