Сыдні Пуат’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыдні Пуат’е
Пуат’е 28 жніўня 1963 году
Дата нараджэньня 20 лютага 1927 (97 гадоў)
Месца нараджэньня Маямі, ЗША
Дата сьмерці 6 студзеня 2022(2022-01-06)[1][2][3] (94 гады)
Месца сьмерці
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1943—2001
Дзеці Sydney Tamiia Poitier[d]
Узнагароды
рыцар-камандор ордэна Брытанскай імпэрыі камандор Ордэна мастацтваў і літаратуры Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды прэмія Марыян Андэрсан[d] (2006) прэмія Гэнрыеты[d] (1968) прэмія «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (1963) прэмія «Залаты Глёбус» імя Сэсыля Дэ Міля[d] (1981) прэмія АКІ за жыцьцёвыя дасягненьні[d] (1992) прэмія Цэнтру Кенэдзі прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за ўнёсак у кінэматограф (2000) прэмія Грэмі за найлепшы размоўны альбом NAACP Image Award for Outstanding Actor in a Television Movie, Mini-Series or Dramatic Special[d] (2000) NAACP Image Award – Hall of Fame Award[d] (2001) ганаровая прэмія «Оскар»[d] (2002) Сьпінгарнаў мэдаль[d] (2015) Black Filmmakers Hall of Fame[d] (1978) прэмія Пола Робсана[d] (2008) сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] Срэбны мядзьведзь[d] (1958) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d] (1994) прэмія BAFTA Fellowship[d] (2016) Срэбны мядзьведзь[d] (1963) ганаровы доктар Універсітэта Маямі[d] (9 траўня 1986) Сярэбраная ракавіна найлепшаму акцёру[d] (1968) Audie Award for Narration by the Author[d] Coretta Scott King Award[d]
IMDb ID nm0001627

Сэр Сыдні Пуат’е (па-ангельску: Sidney Poitier; нарадзіўся 20 лютага 1927 году, Маямі, ЗША) — першы амэрыканскі цёмнаскуры актор, які атрымаў «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю (1963).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Маямі ў сям’і багамскіх эмігрантаў, дзяцінства правёў на востраве Кэт і ў Насаў, у ЗША зноў трапіў ў 15-гадовым узросьце. Нягледзячы на ​​моцны багамскі арбітальны акцэнт, Пуат’е здабыў славу найлепшага чарнаскурага актора Амэрыкі, граючы ў такіх пастаноўках, як «Поргі й Бэс». За гэтым рушылі ўсьлед фільмы, у якіх ён граў нароўні зь белымі акторамі (напрыклад, «Скаваныя адным ланцугом» з Тоні Кэртысам, 1959).

Падчас барацьбы нэграў за свае правы Пуат’е стаў першым чарнаскурым акторам, ганарары якога не саступалі заробкам белых («Настаўніку зь любоўю», 1967). У канцы 1960-х гадоў Пуат’е браў удзел у некалькіх фільмах на тэмы расавай нянавісьці й забабонаў («Адгадай, хто прыйдзе да абеду?», «Душнай паўднёвай ноччу»). У 1970-я гады пераважна займаўся рэжысурай. У 1973 годзе ў яго нарадзілася дачка Сыдні Тамія Пуат’е, вядомая дзякуючы ролі ў фільме Тарантына «Доказ сьмерці».

У 1976 годзе ажаніўся з канадзкай акторкай зь летувіска-габрэйскімі каранямі Джаане Шымкус, вядомай дзякуючы ролі Летыцыі Вайс у фільме «Шукальнікі прыгод» Рабэра Энрыка. Пасьля абраньня шлюбам акторка пакінула кінэматограф.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Sidney Poitier, premier comédien noir à recevoir l’Oscar du meilleur acteur, en 1964, est mort (фр.) // Le Monde / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2022. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  2. ^ а б https://www.nytimes.com/live/2022/01/07/movies/sidney-poitier
  3. ^ https://apnews.com/article/sidney-poitier-dead-214e66b7e52909bdc64465e9ff4a1339
  4. ^ Sotinel T. Sidney Poitier, premier comédien noir à recevoir l’Oscar du meilleur acteur, en 1964, est mort (фр.) / J. FenoglioParis: Société éditrice du Monde, 2021. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694