Сыдні Сам
Сыдні Сам | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 31 студзеня 1988[1][2] (36 гадоў) | |
Рост | 174 см | |
Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2007—2010 2008—2010 2010—2014 2014—2017 2017 2017—2019 2019—2020 2020—2021 |
Гамбург II Гамбург → Кайзэрсьляўтэрн (арэнда) Баер Шальке-04 → Дармштат-98 (арэнда) Бохум Альтах Антальяспор |
46 (8) 4 (0) 59 (14) 92 (24) 13 (0) 13 (2) 42 (2) 22 (6) 25 (3) |
Зборныя | ||
2013 | Нямеччына | 5 (0) |
Сыдні Сам (па-нямецку: Sidney Sam; нарадзіўся 31 студзеня 1988 году, Кіль, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст нігерыйскага паходжаньня, які выступаў на пазыцыі ўінгера ці паўабаронцы. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачаў гуляць як паўабаронца, але часам і нападнікам, у клюбах ніжэйшых дывізіёнаў. У пачатку сэзону 2004—2005 гадоў перайшоў у моладзевую акадэмію клюбу «Гамбург», а ў 2006 годзе быў пераведзены ў другую каманду клюбу. У сэзоне 2007—2008 гадоў далучыўся да першай каманды.
20 сьнежня 2007 году Сыдні дэбютаваў у Бундэсьлізе ў матчы супраць «Штутгарта», калі выйшаў на поле замест Давіда Яраліма. У сэзоне 2008—2009 гадоў далучыўся да клюбу «Кайзэрсьляўтэрн» на правах арэнды, тэрмінам на адзін сэзон на 1 ліпеня 2009 году[3].
У 2010 годзе Сам зьмяніў клюбную прапіску на «Баер», зь якім падпісаў пяцігадовы кантракт. Сэзон пачаў добрай гульнёй, а 8 лістапада 2010 году, згуляў супраць свайго былога клюбу «Кайзэрсьляўтэрну», дзе Сыдні быў абраны лепшым гульцом матчу.
8 студзеня 2014 году Сам падпісаў 4-гадовы кантракт з клюбам «Шальке-04», аднак перайшоў паводле дамовы ў новы клюб у чэрвені 2014 году. Сума транфсэру склала 2,5 млн эўра[4].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сыдні гуляў за моладзевыя і юнацкія зборныя Нямеччыны і меў права выступаў за зборную Нігерыі, аднак у 2013 годзе быў выкліканы Ёахімам Лёвам у склад зборнай Нямеччыны, за якую дэбютаваў 29 траўня ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору, які прайшоў у ЗША.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в Sidney Sam // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Sidney Sam // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Sam bleibt in der Pfalz. kicker.de.
- ^ S04 verpflichtet Nationalspieler Sidney Sam. Schalke 04
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Баер»
- Профіль на сайце Weltfussball.de
- Профіль на сайце Fussballdaten.de
- Нарадзіліся 31 студзеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Кілі
- Нямецкія футбалісты
- Футбалісты зборнай Нямеччыны
- Футбалісты клюбу «Гамбург»
- Футбалісты клюбу «Кайзэрсьляўтэрн»
- Футбалісты клюбу «Баер» Левэркузэн
- Футбалісты клюбу «Шальке-04» Гельзэнкірхэн
- Футбалісты клюбу «Дармштат-98»
- Футбалісты клюбу «Бохум»
- Футбалісты клюбу «Райндорф» Альтах
- Футбалісты клюбу «Антальяспор» Анталья