Сыд Барэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыд Барэт
Роджэр Кіт Барэт
Дата нараджэньня 6 студзеня 1946(1946-01-06)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 ліпеня 2006(2006-07-07)[3][1] (60 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рак падстраўнікавай залозы[d][4] і цукровы дыябэт
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак, аўтар песень, ґітарыст, паэт, мастак
Гады дзейнасьці 1960-я
Жанры псыхадэлічны рок, касьмічны рок, псыхадэлічны фолк
Інструмэнты сьпеў, ґітара
Гурты Pink Floyd
Супрацоўніцтва Soft Machine
Лэйблы EMI
Сайт sydbarrett.com (анг.)

Роджэр Кіт «Сыд» Барэт (анг. Roger Keith «Syd» Barrett; 6 студзеня 1946, Кембрыдж, Анґельшчына — 7 ліпеня 2006, Кембрыдж, Анґельшчына) — анґельскі выканаўца аўтарскай музыкі, ґітарыст, паэт, мастак, найбольш вядомы як заснавальнік псыхадэлічнага (тады) гурту Pink Floyd. Ён быў вядучым сьпеваком, ґітарыстам і галоўным аўтарам песень Pink Floyd у так званыя псыхадэлічныя часы. Быў вымушаны пакінуць гурт з прычыны псыхічных захворваньняў, якія ён выклікаў прыёмам цяжкіх наркотыкаў.

Акрамя таго, што ён быў пачынальнікам псыхадэлічнага року (анг. psychedelic rock) з уласнай экспрэсіўнай манэрай гульні на ґітары, Барэт таксама быў пачынальнікам касьмічнага року (анг. space rock) і псыхадэлічнай фолк музыкі (анг. psychedelic folk). Ён быў актыўны ў музыцы каля 7 гадоў, запісаўшы 4 самотнікі, два альбомы ды некалькі песень гурту Pink Floyd; як самастойны музыка ён выдаў самотнік, 2 альбомы, трэці з раней невыдадзенымі песьнямі, да таго як паглыбіўся ў сябе.

У пасьлямузычныя часы, ён працягнуў займацца маляваньнем і прысьвяціў сябе цалкам садоўніцтву, ніколі не паказваючыся на публіцы. Памёр у 2006. Пачынаючы з 80-х гадоў было напісана некалькі біяґрафіяў аб ім, а Pink Floyd напісалі ды прысьвяцілі некалькі песень Барэту пасьля ягонага сыходу з гурта, найбольш вядомыя зь якіх месьцяца на альбоме Wish You Were Here.

Біяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гады ў Pink Floyd (1965-68)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаючы з 1964 году, гурт, які ў будучыне стане Pink Floyd, прайшоў праз цэлы шэраг зьмен назоваў і складаў, сярод якіх былі «The Abdabs», «The Screaming Abdabs», «Sigma 6» і «The Meggadeaths», спыніўшыся на «The Tea Set». У 1964 годзе да The Tea Set далучаецца Сыд Барэт. Але калі ім выпала граць з гуртам, які меў аднолькавую назву, Барэт прапанаваў назвацца «The Pink Floyd Sound» (пазьней проста The Pink Floyd ці Pink Floyd). Ён выдумаў гэты назоў, склаўшы імёны двух вядомых блюз-выканаўцаў — Пінка Андэрсана(en) і Флойда Консыла(en), пра якіх ён дазнаўся з заметкі Пола Олівэра на канвэрце вінілавай кружэлкі Blind Boy Fuller (Philips BBL-7512) 1962 году. Акрамя гэтага Барэт распаўсюджваў гісторыю, паводле якой назоў гурту быў перададзены яму зь лятальнай талеркі[6].

Лёнданскі андэґраўнд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Спачатку Pink Floyd пераігрывалі стандарты амэрыканскага рытм-н-блюзу (як і іхнія сучасьнікі The Rolling Stones, The Yardbirds, The Kinks), і ў 1965 яны выпрацавалі свой уласны імправізацыйны стыль выкананьня рок-н-ролу, які браў нешта з джэзу ды з такіх поп-рок гуртоў накшталт The Beatles. У 1965 годзе адчыніўся клюб UFO, які хутка стаўся раем для брытанскай псыхадэлічнай музыкі. Pink Floyd былі заўсёднымі гасьцямі гэтага клюбу і мелі вялікую папулярнасьць у тамтэйшых наведвальнікаў, а пасьля выступаў у канкурэнтным Roundhouse, яны сталі найбольш папулярнымі ва ўсім так званым «лёнданскім андэґраўдзе» — сцэне псыхадэлічнай музыкі.

Дыскаґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Самотнікі ў Pink Floyd[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы ў Pink Floyd[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Складанкі ў Pink Floyd (зь ягоным удзелам)[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сольныя самотнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Octopus» (Barrett) /«Golden Hair» (Barrett/Joyce) (15 лістапада 1969)

Сольныя альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сольныя складальнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Syd Barrett (лістапад 1974) #163 U.S.: The Madcap Laughs і Barrett пакаваныя разам
  • Opel — (17 кастрычніка 1988)
  • Octopus: The Best of Syd Barrett (29 траўня 1992): Лепшыя гіты выдадзеныя на лэйбле Cleopatra.
  • Crazy Diamond (красавіка 1993): Скрынка з 3-ма студыйнымі альбомамі ды некалькімі бонуснымі песьнямі
  • The Best of Syd Barrett: Wouldn't You Miss Me? (16 красавіка 2001): Зьмяшчае адну раней невыдадзеную песьню («Bob Dylan Blues»)
  • An Introduction to Syd Barrett (October 2010): Калекцыя песень Барэта ў Pink Floyd і ягонай сольнай творчасьці (2010 рэміксы) — #104 UK

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]