Сымон Енцш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымон Енцш
Сымон Енцш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 4 траўня 1976 (47 гадоў)
Дусэльдорф, Нямеччына
Рост 196 см
Вага 95 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1994—1995
1995—2000
2000—2003
2003—2009
2009—2013
Баер Юрдынген
Карльсруэ
Мюнхэн-1860
Вольфсбург
Аўгсбург
0 (0)
69 (0)
93 (0)
142 (0)
98 (0)
Зборныя
1999—2005 Нямеччына-Б 9 (0)

Сымон Енцш (па-нямецку: Simon Jentzsch; нар. 4 траўня 1976 году, Дусэльдорф, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст, апошнім клюбам якога быў «Аўгсбург». Выступаў на пазыцыі брамніка.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Дусэльдорфу. Футбольную кар’еру пачаў у клюбе «Юрдынген», які потым быў названы «Баерам», у ліпені 1995 году гулец перайшоў у склад клюбу «Карльсруэ». Дэбютаваў у камандзе ў сэзоне 1998—1999 гадоў, калі клюб гуляў у Другой Бундэсьлізе.

У ліпені 2000 году Енцш перайшоў у склад «Мюнхэну-1860», дапамогшы баварцам тройчы пасьлядоўна заняць месца ў сярэдзіне табліцы, пасьля чаго падпісаў кантракт з клюбам «Вольфсбург», дзе стаў галоўным брамнікам. У сэзоне 2007—2008 гадоў страціў сваю пазыцыю на карысьць швайцарскага брамніка Дыега Бэнальлё, аднак усё ж зьявіўся ў 15 матчах клюбу.

31 сакавіка 2009 году кантракт Енцша з «Вольфсбургам» быў спынены[1], а 9 чэрвеня ён падпісаў гадавы кантракт з клюбам «Аўгсбург», які потым быў падоўжаны.

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за моладзевыя каманды зборнай, пасьля чаго аднойчы атрымаў выклік у нацыянальную каманду, але за яе гэтак і не дэбютаваў. Правёў 9 гульняў за рэзэрвовую зборную Нямеччыны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]