Сырэны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сырэны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
КлясаСысуны
АтрадСырэны
Бінамінальная намэнклятура
Sirenia

Сырэны (Sirenia) — атрад сысуноў, якія жывуць у вадзе.

Вядомы з эацэну. Прарадзімаю сырэнаў мяркуема зьяўляецца Афрыка, а іх найбліжэйшымі сваякамі — хобатныя і даманы.

Даўжыня цела 2,5—5,8 м (у вымерлай марской каровы дасягала 10 м). Маса да 650 кг, марской каровы да 4 т. Цела масіўнае, верацёнападобнае. Шыя кароткая і тоўстая, рухомая. Хваставы плаўнік гарызантальны. Пярэднія канечнастці ў выглядзе ластаў, рухомых у плечавым і локцевым суставах.

Разам з кітападобнымі і ластаногімі сырэны — трэці вялікі таксон сысуноў, якія жывуць у вадзе. У адрозьненьне ад цюленяў яны, аднак, ня могуць перасоўвацца па сушы з-за сваіх слабых канечнасьцяў. З кітамі іх таксама нельга параўнаць, бо яны звычайна жывуць у прыбярэжным мелкаводзьдзі ці нават у прэснай вадзе. Пашыраны ў прыбярэжных водах мораў і ў буйных рэках трапічнай часткі Сусьветнага акіяну.

Актыўныя пераважна ўначы. Расьліннаедныя. Нараджаюць 1 (радзей 2) дзіцяня.

Усе віды занесены ў Чырвоную кнігу МСАП.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сямействы: