Сьвятая Ганна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Сьвята́я Га́нна — бабка Ісуса, маці Марыі, жонка сьвятога Яхіма.

Паводле некананічнага Эвангельля ад Якава, да Ганны і яе мужа апасьля гадоў бязьдзетнасьці завітаў анёл, як сказаў што ў іх народзіцца дзіця. Ганна паабяцала прысьвеціць дзіцё Госпаду. Яхім і Ганна аддалі Марыю на выхаваньне ў храм, калі той споўнілася тры гады. Сьвятая Ганна — сьвятая заступніца жанчын-парадзіх і шахцёраў, а таксама апекуецца францускай Брэтаньню і канадзкай правінцыяй Квэбэк.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сьвятая Ганнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў