Сьвятая (гара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сьвятая
Камень на гары
Камень на гары
Вышыня 345 м н. у. м.
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Койданаўскі раён
Горная сыстэма Менскае ўзвышша
Геаграфічныя каардынаты 53°51′ пн. ш. 27°04′ у. д. / 53.85° пн. ш. 27.067° у. д. / 53.85; 27.067Каардынаты: 53°51′ пн. ш. 27°04′ у. д. / 53.85° пн. ш. 27.067° у. д. / 53.85; 27.067
Клясычны маршрут пешшу
Сьвятая на мапе Беларусі
Сьвятая
Сьвятая
Сьвятая

Сьвята́я1958 году — Дзяржы́нская) — гара, найвышэйшы пункт Менскага ўзвышша і Беларусі. Вышыня над узроўнем мора — 345 мэтраў, бачная вышыня 40—50 м.

Знаходзіцца ля вёскі Скірмантава, за 20 км на поўнач ад Койданава і за 30 на паўднёвы захад ад Менску.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гару складаюць марэны, пакрытыя суглінкамі і супяскамі, якія сфармаваліся падчас паазерскага зьледзяненьня.

Ля падножжа гары пачынаюцца рэчкі, што належаць да басэйнаў Нёмана і Дняпра. Гэта Пціч, Іслач, Сула, Вуса.

Паўднёва-заходнія схілы стромкасьцю да 5º, паўночныя і ўсходнія схілы спадзістыя — да 2º, разараныя. 15 % тэрыторыі на паўночным захадзе пад маладым лесам.

Папулярны аб’ект пешаходнага турызму.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва гары, верагодна, паходзіць з дахрысьціянскіх часоў, калі на ёй знаходзілася паганскае капішча. Паводле мясцовага паданьня разьмешчаная на гары вёска Скірмунтава атрымала сваю назву ў гонар беларускага асілка «Скірмуня», што здабыў перамогу ў бітве з татарамі.

У першай палове XX стагодзьдзя пасьля прыходу савецкай улады тэрыторыя гары апынулася ў складзе мэхдвара саўгасу «Камсамолец». У часы сталінскіх рэпрэсіяў, якія праводзілі супрацоўнікі НКУС пад лёзунгамі барацьбы са шпіёнамі-здраднікамі і варожымі элемэнтамі, у прымежнай зоне (за шэсьць кілямэтраў ад межаў міжваеннай Польскай Рэспублікі) шматлікія жыхары вёскі былі высланыя на Салаўкі і ў Сыбір, ніхто зь іх не вярнуўся[1]. Падчас Другой сусьветнай вайны 30 ліпеня 1943 року фашысцкія карнікі ўшчэнт спалілі вёску разам з 140 мірнымі жыхарамі.

У 1958 годзе бальшавікі перайменавалі Сьвятую гару ў «Дзяржынскую» ў гонар савецкага партыйнага дзеяча, аднаго з арганізатараў «чырвонага тэрору»[2]Фэлікса Дзяржынскага.

У канцы XX стагодзьдзя на вяршыні гары паставілі памятны знак «Гара Дзяржынская. Вышэйшая кропка Беларусі. Вышыня 345 мэтраў над узроўнем мора». На пачатку XXI стагодзьдзя тэрыторыю гары добраўпарадкавалі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]